Франц (карная аперацыя)
Аперацыя «Франц» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | студзень 1943 | ||
Прычына | Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр» | ||
Статус | аперацыя завершана | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Аперацыя Франц (ням.: Franz) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызанскай брыгады «За Радзіму» імя А. К. Флегантава, 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, 1-й Мінскай партызанскай брыгады і мясцовага насельнцтва ў Бярэзінскім, Асіповіцкім, Пухавцкім, Чэрвеньскім раёнах у студзені 1943 года.
Ход аперацыі
[правіць | правіць зыходнік]Аперацыя праводзілася сіламі вышэйшага начальніка СС і нямецкай паліцыі групы армій «Цэнтр», ахоўных і франтавых часцей вермахта. Карнікі наступалі з Пухавіч, Чэрвеня, Беразіно і Асіповіч. Некалькі дзён партызаны стрымлівалі націск карнікаў. Баі адбыліся каля вёсак Іванічы, Зенанполле (Чэрвеньскі раён), Турын, Пудзіцкая Слабада (Пухавіцкі раён), Каменічы, Пагарэлае, Лочын, пасёлка Градзянка (Асіповіцкі раён). 1-я Мінская брыгада пазбегла акружэння, перасекла шашу Мінск — Магілёў і выйшла на поўнач Чэрвеньскага раёна да возера Пясочнае. Астатнія брыгады разам з мясцовым насельніцтвам, якое ратавалася ад карнікаў былі блакіраваны ў Градзянскім лесе. 7 студзеня створана група прарыву на чале з камандзірам 752-га атрада партызанскай брыгады «За Радзіму» імя Флегантава В. І. Лівенцавым.
8 студзеня партызаны прарвалі блакаду паміж Градзянкай і вёскай Ляды (Чэрвеньскі раён), нанеслі праціўніку страты ў жывой сіле, захапілі 7 кулямётаў, 17 тысяч патронаў і іншыя трафеі, фарсіравалі Бярэзіну каля вёскі Якшыцы (Бярэзінскі раён), вывелі з блакады больш за 1 тысячу мясцовых жыхароў і выйшлі ў Бярэзінскія лясы. У час карнай аперацыі карнікі расстралялі, павесілі, спалілі жывымі 2025 мясцовых жыхароў, спалілі вёскі Ляды (загубілі 45 чалавек), Каменка (10 чалавек) Пухавіцкага раёна, Вялікая Гарожа і пасёлак Май (270 чалавек), Бортнае, Брыцалавічы (676 члавек), Буда (42 чалавекі), Вярбілава (45 чалавек), Градзянка і Яноўка (11 чалавек), Макаўе, Межнае (86 чалавек) Асіповіцкага раёна і іншыя. Вывезлі на катаржныя работы ў Германію больш за 1 тысячу чалавек, захапілі 2400 галоў жывёлы, 60 тон збожжа.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лазебнікаў, В. С., Пасэ, У. С. Франц // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 608. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.