Фрыдрых Калькбрэнер
Фрыдрых Калькбрэнер | |
---|---|
ням.: Friedrich Wilhelm Kalkbrenner | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1785[1] ці 2 лістапада 1785[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1849[3][4][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Christian Kalkbrenner[d][3][6] |
Дзеці | Arthur Kalkbrenner[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Франц Іозеф Гайдн, Johann Georg Albrechtsberger[d] і Louis Adam[d] |
Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, піяніст, музыказнавец, музычны педагог, выкладчык універсітэта, кампазітар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка |
Выхаванцы | Амбруаз Тама, Camille-Marie Stamaty[d], Delphine von Schauroth[d] і José Miró i Anoria[d] |
Узнагароды | |
![]() |
Фрыдрых Вільгельм Міхаэль Калькбрэнер (ням.: Friedrich Wilhelm Michael Kalkbrenner; 7 лістапада 1785[1] ці 2 лістапада 1785[2], Касель[2] — 10 чэрвеня 1849[3][4][…], Анг'ен-ле-Бэн[d][3][2]) — нямецкі піяніст, педагог, кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яго бацька, Крысціян Калькбрэнэр (1755—1806), музычны тэарэтык, аўтар прац па тэхніцы кампазіцыі і гісторыі музыкі. У 1801 г. Ф. Калькбрэнэр скончыў Парыжскую кансерваторыю па класе фартэпіяна А. Адана. У 1803—1804 гг. наведаў Вену, дзе пазнаёміўся з М. Клеменці, які аказаў моцны ўплыў на фартэпіянную тэхніку і стыль кампазіцыі Калькбрэнера. Як піяніст дэбютаваў меркавана ў 1806 годзе ў Парыжы.
У 1814—1824 гадах жыў у Лондане, гастраляваў па Вялікабрытаніі, займаўся дапрацоўкай і ўкараненнем «хірапласта» — вынайдзенага І. Б. Лаж’е механічнага апарата для рэгулявання становішча рук і трэнажу пальцаў піяніста. З канца 1824 г. жыў у Парыжы (дзе стаў саўладальнікам фартэпіяннай фабрыкі Pleyel), даваў канцэрты, шмат выкладаў. У 1825—1835 гадах славіўся як найлепшы піяніст Еўропы. У 1831 годзе пазнаёміўся з Ф. Шапэнам, спрыяў яго піяністычнай кар’еры (Шапэн прысвяціў Калькбрэнэру свой Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 1). У 1830-1840-х гадах Калькбрэнэр разам з А. Герцам узначаліў групу парыжскіх піяністаў салоннага кірунку.
Акрамя салоннай музыкі для фартэпіяна ў дзве і чатыры рукі (фантазіі, эцюды, вальсы, ронда, транскрыпцыі оперных арый і папулярных песень і інш.), Фрыдрых Калькбрэнэр напісаў 4 фартэпіянныя канцэрты і 13 санат, вытрыманых у яркай віртуознай і падкрэслена рамантычнай манеры. Яго фартэпіянную школу «Метад вывучэння фартэпіяна пры дапамозе ўтваральніка рукі» (1831) высока ацаніў Роберт Шуман.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кавалер ордэна Ганаровага легіёна (1828).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
- ↑ а б в г д е Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б в г д Г. Риман Калькбреннер // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 583–584.
- ↑ а б Friedrich Kalkbrenner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- ↑ Н. С. Калькбреннер, Фридрих-Вильгельм // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIV. — С. 112.
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1785 годзе
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў Каселі
- Памерлі 10 чэрвеня
- Памерлі ў 1849 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Сена і Уаза
- Пахаваныя ў Парыжы
- Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Германіі
- Музычныя педагогі Германіі
- Піяністы Германіі