Фрэдэрысія
Горад | |||
Фрэдэрысія | |||
---|---|---|---|
Fredericia | |||
|
|||
55°33′52″ пн. ш. 9°45′35″ у. д.HGЯO | |||
Краіна |
![]() |
||
Гісторыя і геаграфія | |||
Заснаваны | 1650 | ||
Вышыня цэнтра | 16 м | ||
Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
Насельніцтва | |||
Насельніцтва | 39 391 чалавек (2008) | ||
|
|||
fredericia.dk (дацк.) | |||
Паказаць/схаваць карты | |||
Фрэдэрысія (дацк.: Fredericia [fʀɛðəˈʀedɕa]) — горад і порт у Даніі, цэнтр камуны Фрэдэрысіі, на заходнім беразе праліва Малы Бельт. Злучаны мостам з востравам Фюн. Насельніцтва — 44,9 тыс. (1973); 28.198 (1985); 37.074 (2006).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1650 годзе Фрэдэрыкам III як крэпасць для абароны паўвострава Ютландыя. Валодаў асобымі прывілеямі, уключаючы свабоду веравызнання і вызваленне ад падаткаў. Пасля разбуральнай аблогі 1849 года датчане выгналі салдатаў Прусіі і Шлезвіг-Гольштэйна, што прывяло да заключэння перамір'я.

Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Фрэдэрысія з'яўляецца чыгуначным вузлом, у горадзе вырабляюць вырабы са сталовага срэбра, марожаную рыбу, тэкстыль, тытунь, мінеральныя ўгнаенні, прадукцыю машына- і суднабудавання. Заснаванне прадпрыемстваў па перапрацоўцы нафты ў 1960-я гады дало штуршок для развіцця індустрыяльнай базы. У горадзе праводзяцца штогадовыя прамысловыя выстаўкі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе захаваліся першапачатковыя ўсходнія абарончыя валы і агульная магіла абаронцаў горада на могілках царквы Святой Тройцы (1689).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрэдэрысія
- Сайт горада Фрэдэрысія (дацк.)