Перайсці да зместу

Фуэртэ-Алімпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Фуэртэ-Алімпа
21°02′15″ пд. ш. 57°52′15″ з. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 25 верасня 1792
Вышыня цэнтра 64 ± 1 м
Водныя аб’екты Парагвай
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 4 445 чал. (2019)
Афіцыйная мова іспанская і гуарані, мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 170101–170104[1]
Паказаць/схаваць карты
Фуэртэ-Алімпа (Парагвай)
Фуэртэ-Алімпа
Фуэртэ-Алімпа

Фуэртэ-Алімпа (ісп. Fuerte Olimpo) — горад у Парагваі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Альта-Парагвай. Насельніцтва горада — каля 4,5 тысяч чалавек. Горад размешчаны на правым беразе ракі Парагвай, дзе да яе падыходзіць плато вышынёй каля 300 м, якое займае паўночны ўсход краіны. На другім беразе ракі знаходзіцца Бразілія. На поўнач ад Фуэртэ-Алімпа размешчаны Пантанал. Клімат трапічны, тэмпература дасягае 45 °C летам і апускаецца да 9 °C зімой, сярэдняя за год складае 25 °C. Выразна вылучаюцца сезон дажджоў і сезон спёкі. Горад быў заснаваны іспанцамі ў 1792 годзе.

  1. https://codigopostal.paraguay.gov.py/