Фэлікс Кляар
| Фэлікс Кляар | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 студзеня 1997 (28 гадоў) | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Магдэбург | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2013—2020 | Алінсос[d] | |
| 2020—2023 | Ольбарг | |
| 2023— | Магдэбург | |
| Зборныя | ||
| 2017— | Швэцыя | |
Фэлікс Кляар (па-швэдзку: Felix Claar; нар. 5 студзеня 1997 году) — швэдзкі гандбаліст нямецкага клюбу «Магдэбург» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Гуляе на пазыцыі гульнёвага гульца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў займацца гандболам на радзіме ў Нарчэпінгу. У 2013 годзе перайшоў да складу «Алінсосу», дзе ў веку 16 гадоў дэбютаваў у швэдзкай лізе. У сваім пачатковым сэзоне ён таксама перамог у чэмпіянаце Швэцыі[1]. У 2014 годзе ён забіў чатыры галы. З «Алінсосам» у наступныя сэзоны некалькі разоў дасягаў фіналу чэмпіянату Швэцыі, але ня здолеў заваяваць яшчэ адзін тытул. Улетку 2020 году Кляар перайшоў у дацкі клюб «Ольбарг»[2]. У сваім першым сэзоне за «Ольбарг» дакрочыў да фіналу Лігі чэмпіёнаў ЭГФ, дзе аднак скандынавы саступілі гішпанскай «Барсэлёне» зь лікам 23:36[3]. Быў адным зь лідэраў каманды, а ў сэзоне 2021—2022 гадоў быў абраны ў каманду ўсіх зорак лігі як найлепшы гульнёвы гулец[4]. Перад сэзонам 2023—2024 гадоў далучыўся да нямецкага клюбу «Магдэбург», склаўшы трохгадовую працоўную дамову[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Felix Claar för tre nya år i Alingsås». AHK.
- ^ «Felix Claar till danska mästarlaget». AHK.
- ^ «„Wundervoll“: FC Barcelona zum zehnten Mal die Besten in Europa». Handballworld.
- ^ «HTH Herreligaen All-Stars 2021/2022». Tophaandbold.
- ^ «„Einer der talentiertesten Spielmacher Europas“: SC Magdeburg mit Neuzugang aus Aalborg»(недаступная спасылка). Handballworld.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 5 студзеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Швэцыі
- Гандбалісты клюбу «Магдэбург»
- Гандбалісты клюбу «Алінсос»
- Гандбалісты клюбу «Ольбарг»
- Гандбалісты зборнай Швэцыі
- Швэдзкія гандбалісты
- Швэдзкія гандбалісты і гандбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году