Перайсці да зместу

Фізацэфалёз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фізацэфалёз[1] — глісная хвароба свіней, якая выклікаецца паразітычнай нематодай віду Physocephalus sexalatus сямейства Spirocercidae.

Жывёлы заражаюцца пры паяданні з кормам інвазаваных прамежкавых (жукі-капрафагі) або рэзервуарных (птушкі, паўзуны, драпежныя і іншыя пазваночныя) гаспадароў[1].

Хворыя жывёлы неспакойныя, трацяць апетыт, у іх смага, панос, затрымліваюцца рост і развіццё[1].

Прафілактыка і лячэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Прафілактыкай з’яўляецца сістэматычная ўборка гною і яго біятэрмічнае абясшкоджванне. Лячэнне не распрацавана[1].

  1. а б в г Фізацэфалёз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 199