Хадзячыя мерцьвякі (тэлесэрыял)
| Хадзячыя мерцьвякі | |
| The Walking Dead | |
| Жанр | тэлесэрыял жахаў[d], тэлевізійная драма[d] і постапакаліптычны тэлесэрыял[d] |
|---|---|
| Рэжысэр | Фрэнк Дарабонт |
| Сцэнарыст | Фрэнк Дарабонт |
| Заснаваны на | Хадзячыя мерцьвякі |
| Прадусар | Фрэнк Дарабонт |
| У ролях | Эндру Лінкальн Джон Бэрнтал Сара Ўэйн Кэліс Лоры Голдэн Джэфры ДэМун Стывэн Юн |
| Кампазытар | Бір МакКрыры |
| Апэратар | |
| Вытворчасьць | |
| Распаўсюд | Дыснэй+[d] |
| Дата выхаду | 29 кастрычніка 2010— |
| Працягласьць | 44 хвіліна[1] |
| Краіна | |
| Мова | ангельская |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
Хадзячыя мерцьвякі (па-ангельску: The Walking Dead) — амэрыканскі тэлесэрыял Фрэнка Дарабонта, які распачаўся ў ЗША 31 кастрычніка 2010 году на тэлеканале AMC[2]. Вольная экранізацыя аднайменнай сэрыі коміксаў Робэрта Кэркмана, Тоні Мура й Чарлі Адларда. Першы сэзон сэрыяла ўтрымлівае 6 эпізодаў, другі будзе ўтрымліваць 13[3].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Памочнік шэрыфа Рык Граймз атрымоўвае цяжкае кулявое раненьне ў перастрэлцы з бандытамі. Апрытомеўшы ў шпіталі, ён заўважае, што ўвесь мэдычны пэрсанал адсутнічае, а ў самім будынку поўная разруха. Паступова ён усьведамлюе, што адбылася трагедыя, якая зьвязана з жывымі мерцьвякамі. Ён спрабуе адшукаць сваю жонку й сына, якія, відаць, здолелі выратавацца. На працягу сэрыяла ён сустракаецца зь іншымі людзьмі й, дзякуючы сваім лідэрскім здольнасьцям, узначальвае групоўку людзей.
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эндру Лінкальн у ролі Рыка Граймза
- Джон Бэрнтал — Шэйн Ўолш
- Сара Ўэйн Кэліс — Лоры Граймз
- Лоры Голдэн — Андрэа
- Джэфры ДэМун — Дэйл Горват
- Стывэн Юн — Глен
- Чэндлер Рыгз — Карл Граймз
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Хадзячыя мерцьвякі (тэлесэрыял) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў