Харкаўска-Запарожская дыяцэзія
Харкаўска-Запарожская дыяцэзія | |
---|---|
![]() | |
Рымскі абрад | |
Галоўны горад | |
Краіна | |
Дата заснавання | 4 мая 2002 |
Кафедральны сабор | Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Харкаве[d] і Касцёл Бога Айца Міласэрнага ў Запарожжы[d] |
Іерарх | Павел Ганчарук[d] |
Плошча дыяцэзіі |
|
Насельніцтва дыяцэзіі |
|
Колькасць каталікоў | 48 430 |
Афіцыйны сайт | catholic-kharkiv.org (укр.) |
Карта | |
![]() |
Харкаўска-Запарожская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Kharkiviensis-Zaporizhiensis, укр.: Харківсько-Запорізька дієцезія) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у Харкаве ва Украіне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Юрысдыкцыя дыяцэзіі распаўсюджваецца на структуры Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Днепрапятроўскай, Данецкай, Запарожскай, Луганскай, Палтаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцях Украіны. Створана дыяцэзія была Янам Паўлам ІІ 4 мая 2002 года шляхам адасаблення часткі тэрыторыі Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі. Зарэгістравана ва Украіне як рэлігійная супольнасць 29 жніўня 2002 года.
З моманту стварэння дыяцэзіі яе ўзначальваў біскуп Станіслаў Падэўскі, якога 16 мая 2009 года змяніў на епіскапскай кафедры біскуп Мар’ян Бучэк. З 2014 года Харкаўскую кафедру ўзначальвае біскуп Станіслаў Шыракарадзюк. 6 студзеня 2020 года біскупам Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі прызначаны Павел Ганчарук.
У Харкаўскай вобласці дзейнічае епархіяльнае ўпраўленне, 6 рэлігійных суполак, жаночы кляштар ордэна кармелітак босых, жаночы кляштар ордэна сясцёр міласэрнасці святога Вінцэнта дэ Поля, ордэн айцоў марыянаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харкаўска-Запарожская дыяцэзія