Хеўсурэці
| Хеўсурэці | ||
|---|---|---|
|   Крэпасць у вёсцы Шацілі  | ||
| Экзатапонімы | груз. ხევსურეთი | |
| Плошча | 1050 км² | |
| У складзе | 
 | 
|
| 
 | 
||
| 
 | 
||
Хеўсурэці (груз. ხევსურეთი) — гісторыка-этнаграфічны рэгіён на паўночным усходзе Грузіі, на мяжы з Інгушэціяй і Чачэніяй.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хеўсурэці размешчана ў паўночнай частцы краіны, на абодвух схілах Вялікага Каўказскага хрыбта, ў даліне рэчак Мігмахеві, Шацілі, Архоці і Арагві. Хеўсурэці з’яўляецца часткай сучаснага муніцыпалітэта Душэці, мхарэ Мцхета-Мтыянеці. Хеўсурэці — адна з самых ізаляваных горных правінцый Грузіі.
Вялікі Каўказскі хрыбет дзеліць правінцыю на дзве няроўныя часткі. Пірыкіта Хеўсурэці (груз. პირიქითა ხევსურეთი) — большы, плошчай прыблізна 565 км², а Піракет Хеўсурэці (груз. პირაქეთა ხევსურეთი) — меншы, плошчай прыблізна 428 км². Агульная плошча Хеўсурэці прыблізна 1050 км².
Найбуйнейшыя вёскі — Барысаха і Шацілі. Насельніцтва Хеўсурэці зімой скарачаецца прыблізна да 3200 чалавек.
- 
			
			Горы ў Хеўсурэці
 - 
			
			Горная рака ў Хеўсурэці
 - 
			
			Даліна Шацілі
 - 
			
			Муцосчала
 
Хеві (груз. ხევი), у перакладзе з грузінскага, азначае «цясніну», Хеўсурэці — «краіна далін».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнае насельніцтва Хеўсурэці — хеўсуры, этнаграфічная група грузін, традыцыйна якая жыла ў высакагорных абшчынах, у якіх не было класавага адрознення[1].
Хеўсуры захавалі мноства рыс традыцыйнага ладу жыцця ў савецкі час — касцюм, зброя, мытня, жыллё. У канцы 1950-х хеўсуры былі гвалтоўна пераселены на раўніны, у выніку чаго частка высакагорных вёсак апусцела. Перасяленне хеўсураў праводзілася з прыцягненнем армейскіх часцей, а на дарогах ставіліся кардоны, каб ніхто не мог вярнуцца ў горы.
Цяпер ва ўсім рэгіёне засталася пара сотняў сем’яў, астатнія горцы спусціліся ніжэй, у гарады і вёскі раўніннай Грузіі.
Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]- 
			
			Лебаіс Карі
 - 
			
			Муцо
 - 
			
			Касцёл на Ардоці
 - 
			
			Муцосчала
 
Зноскі
- ↑ მაკალათია ს. «ხევსურეთი», თბ. 1984
 
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Shorena Kurtsikidze & Vakhtang Chikovani/ Ethnography and Folklore of the Georgia-Chechnya Border: Images, Customs, Myths & Folk Tales of the Peripheries, Munich: Lincom Europa, Volume 9 of LINCOM studies in anthropology. 2008 ISBN 978-3895863288
 - Sergi Makalatia/ Khevsureti, Komunistis Stamba, Tbilisi: 1935 (in Georgian)
 - Gustav Radde/ Die Chews’uren und ihr Land — ein monographischer Versuch untersucht im Sommer 1876, Cassel 1878 (in German)
 - Giorgi Tedoradze. Five Years in Pshav-Khevsureti, Tbilisi: 1930 (in Georgian ხუთი წელი ფშავ-ხევსურეთში)(online at Batsav.com)
 
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Хеўсуреці на Вікісховішчы | 
- Сайт пра Хеўсурэці Архівавана 24 верасня 2020. (груз.)