Перайсці да зместу

Хрупляўнік вялікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрупляўнік вялікі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polycnemum majus A.Braun ex Bogenh., 1841


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  504493
NCBI  240102
EOL  487621
IPNI  328136-2
TPL  kew-2409136

Хрупляўнік вялікі (Polycnemum majus) — від раслін роду Хрупляўнік (Polycnemum) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Аднагадовая травяністая расліна 10—30 см вышынёй. Сцёблы ад аснавання галінастыя. Лісты трохграневыя, вострыя, 10—20 мм даўжынёй (на скарочаных галінах — 5—10 мм). Прыкветак у 1,5—2 разы даўжэй яйкападобных лісточкаў калякветніка. Насенне даўгавата-авальнае, 1,5—2 мм даўжынёй, 1—1,5 мм шырынёй. 2n = 54.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе (акрамя поўначы) і ў Заходняй Азіі (Турцыя, Арменія, Грузія, Казахстан, Кіргізстан); інтрадукаваны ў Ілінойсе, Нью-Ёрку, Антарыа[1][2][3].

  1. plantsoftheworldonline.org. Архівавана з першакрыніцы 30 жовтня 2020. (англ.)
  2. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  3. bgbm.org. (англ.)
  • Polycnemum L. — Хруплявник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 81, 82. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.