Хрушчоўка
| Хрушчоўка | |
| рас. Хрущёвка | |
Вуліца Клумава, дом 7 у Менску (2018 год) | |
| Тып | шматкватэрны дом |
|---|---|
| Архітэктурны стыль | функцыяналізм |
| Месцазнаходжаньне | Савецкі Саюз, |
| Пачатак будаўніцтва | 1956 (69 гадоў таму) |
| Сканчэньне будаўніцтва | 1985 (40 гадоў таму) |
| Найвышэйшы паверх | 5 |
| Колькасьць паверхаў | 5 |
| Распрацоўнік | Віталь Лагуценка |
Хрушчоўка — 5-павярховы буйнапанэльны шматкватэрны жылы дом, сэрыю якога распрацавалі ў 1955 годзе ў Савецкім Саюзе.
У жніўні 1953 году старшыня Савету міністраў СССР Георгі Малянкоў прапанаваў масавае будаўніцтва для пераадоленьня нястачы жытла ў гарадах. 4 лістапада 1955 году Савет міністраў СССР ухваліў Пастанову № 1871 «Аб ухіленьні празьмернасьцяў у праектаваньні і будаўніцтве», што паклала канец савецкаму нэаклясыцызму. 31 ліпеня 1957 году Савет міністраў СССР ухваліў Пастанову «Аб разьвіцьці жыльлёвага будаўніцтва ў СССР». Гэта паклала пачатак масаваму ўзьвядзеньню кварталаў 5-павярховых дамоў зь ніжэйшай столяй вышынёй 2,5 м, сумешчанымі ў адным пакоі прыбіральняй і ваннай, а таксама вузкімі кухнямі. Гэта дазволіла перасяліць большасьць месьцічаў з баракаў і камунальных кватэраў у асобныя кватэры. За 12 гадоў іх будоўлі меркавалі пераадолець нястачу гарадзкога жытла. Назву атрымалі ад імя тагачаснага генсакратара КПСС Мікіты Хрушчова[1].
Уласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пяціпавярховы дом тыпу К-7, які распрацаваў будаўнік-інжынэр Віталь Лагуценка, зьбіраўся як этажэрка. Складаўся з 20 найменьняў вырабаў. Будаваўся брыгадай у 3 зьмены, якая складалася з сантэхнікаў, электрыкаў, тынкоўнікаў і столяраў, якія працавалі сумесна з мантажнікамі. Чатырохсэкцыйны 5-павярховы дом К-7 мантавалі за 12 працоўных дзён. «Хрушчоўка» мела разьліковы тэрмін службы ў 50 гадоў з магчымасьцю падаўжэньня да 150 гадоў[2].
Пазьней сталі вырабляць такія дамы рознай павярховасьці іншых сэрыяў, у тым ліку буйнаблёчныя, каркасныя і цагляныя.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 жніўня 1954 году Савет міністраў СССР ухваліў Пастанову «Аб разьвіцьці вытворчасьці зборных жалезабэтонных канструкцыяў і дэталяў для будаўніцтва». Пастанова прадугледжвала ўзьвядзеньне 402 заводаў такіх канструкцыяў і наладжваньне вырабу дэталяў для іх на 200 палігонах. У 1956—1958 гадох у падмаскоўнай вёсцы Чаромушкі ўзьвялі 16 досьледных 4-павярховых дамоў з 4-ма пад'ездамі ў кожным. Распрацоўнікам хрушчовак быў інжынэр-будаўнік Віталь Лагуценка (1904—1969) родам з Магілёва[2]. У 1963—1964 гадох «хрушчоўкі» дапрацавалі, пасьля чаго атрымалі найменьне «брэжневак». Яны займелі асобныя прыбіральню і ванну, ад 9 да 17 паверхаў зь ліфтам.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 кастрычніка 2011 году Лідзкі гісторыка-мастацкі музэй адкрыў залю «Хрушчоўка 60-х»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 31 ліпеня 2014. — № 141 (27751). — С. 8. — ISSN 1990-763X.
- ^ а б Гісторыя ўзьнікненьня Хрушчоўкі // Лідзкі гісторыка-мастацкім музэй, 2025 г. Праверана 19 жніўня 2025 г.
- ^ У Лідзе рэканструявалі інтэр’ер тыповай “хрушчоўкі” 1960-х // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 18 кастрычніка 2011 г. Праверана 19 жніўня 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Музэйна-вобразная заля «Хрушчоўка 60-х» // Лідзкі гісторыка-мастацкі музэй, 2025 г. Праверана 19 жніўня 2025 г.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |