Царква Святога Лаўрэнція (Курэссаарэ)
Выгляд
Славутасць | |
Царква Святога Лаўрэнція | |
---|---|
| |
58°15′14″ пн. ш. 22°29′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | хрысціянства |
Дата заснавання | 1836 |
![]() |
Царква Святога Лаўрэнція (Курэссаарэ) — царква ў Курэссаарэ, пабудаваная ў першай палове XIX стагоддзя, асвечана 29 лістапада 1836 года.
Храм абшчыны Эстонскай Евангелічна-Лютэранскай Царквы.
У царкве знаходзіцца купель XIV стагоддзя з царквы святой Марыі з Ансекюлы (спаленая ў 1944 г.), якая вельмі падобная да купеляў так званай групы Фрэлье на Готландзе. Бакі гэтай дзесяціграннай купелі ў два рады пакрываюць фантастычныя жывёлы і істоты, якія ўвасабляюць злых духаў.
З XVI стагоддзя захавалася насценная свяцільня з выявай чалавека са сцягам, а з XVII стагоддзя — два кандэлябры.
Усе вокны царквы Лаўрэнція ў Курэссаарэ (скончаныя ў 2001—2003 гг.) маюць шкленне з абстрактнымі карцінамі, распісанымі вадкім золатам мастаком Урма Раўсам.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |