Цахарыяс Вернер
| Цахарыяс Вернер | |
|---|---|
| ням.: Zacharias Werner | |
| |
| Імя пры нараджэнні | ням.: Friedrich Ludwig Zacharias Werner |
| Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, драматург, паэт-адвакат, каталіцкі святар |
| Дата нараджэння | 18 лістапада 1768[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 студзеня 1823[1] (54 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
| Альма-матар | |
Фрыдрых Людвіг Цахарыяс Вернер (ням.: Friedrich Ludwig Zacharias Werner, 18 лістапада 1768, Кёнігсберг — 17 студзеня 1823, Вена) — нямецкі паэт і драматург, аўтар шматлікіх трагедый, каталіцкі святар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаючы права ў Кёнігсбергскім універсітэце, Вернер слухаў там лекцыі Канта, які разам з Русо аказаў пэўны ўплыў на яго творчасць. У 1793 годзе ён паступіў на прускую службу ў Варшаве, у 1805 годзе быў пераведзены ў Берлін, але ў 1807 годзе пайшоў у адстаўку і заняўся падарожжамі. Вернер даволі рана атрымаў літаратурнае прызнанне, але, будучы нешчаслівы ў асабістым жыцці, у 1811 годзе перайшоў у каталіцтва і неўзабаве прыняў святы сан. Пасяліўшыся спачатку ў Ашафенбургу, потым у Вене, ён стаў даволі прыкметнай фігурай літаратурнага жыцця. У аўстрыйскай сталіцы пісьменнік жыў да самай смерці за выключэннем 1816—1819 гадоў, калі служыў канонікам у Камянцы-Падольскім.
Зноскі
- ↑ а б Friedrich Ludwig Zacharias Werner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118767208 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Werner, Zacharias // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 55. — S. 72.
