Цымшыянскія мовы
Выгляд
| Цымшыянскія мовы | |
|---|---|
| Таксон | сям'я |
| Прарадзіма | Паўночная Амерыка |
| Статус | агульнапрызнаны |
| Арэал | Брытанская Калумбія, Аляска |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | індзейскія мовы |
| Склад | |
| прыбярэжныя, унутраныя | |
| Коды моўнай групы | |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-5 | — |
Цымшыянскія мовы — сям'я індзейскіх моў Паўночнай Амерыкі, на якой размаўляюць плямёны цымшыян ў Брытанскай Калумбіі і Алясцы. Уключае 4 мовы, якія падзяляюць на 2 групы — прыбярэжныя (прыбярэжная і паўднёвая мовы) і ўнутраныя (нісгаа і гітксан).
Эдвард Сэйпір лічыў, што цымшыянскія мовы маюць агульнае паходжанне з шэрагам іншых паўночнаамерыканскіх ізаляваных моў, аднак гэта гіпотэза ў нашы дні лічыцца састарэлай.
Да пачатку XXI ст. колькасць носьтбітаў значна скарацілася. Навукоўцы і добраахвотнікі з Канады і ЗША прадпрымаюць намаганні для адраджэння моў.