Перайсці да зместу

Цьюпела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Цьюпела
англ.: City of Tupelo
34°15′57″ пн. ш. 88°42′35″ з. д.HGЯO
Краіна
Мэр Todd Jordan[d][1][2]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 18 кастрычніка 1860
Першае згадванне 1867
Ранейшыя назвы Гам-Понд
Горад з 1870
Вышыня цэнтра 91 м[4]
Часавы пояс CDT[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 37 923 чал. (1 красавіка 2020)[5][6]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 662
Паштовы індэкс 38801, 38802, 38803 і 38804
[[{{{від ідэнтыфікатара}}}]] 678931
tupeloms.gov (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Цьюпела (ЗША)
Цьюпела
Цьюпела

Цьюпела[7] (англ.: Tupelo) — горад у штаце Місісіпі (ЗША). Насельніцтва — 38 312 чал. (2019 г.).

Горад Цьюпела знаходзіцца ў пагорыстай мясцовасці на паўночным усходзе Місісіпі за 257 км ад Джэксана. Клімат субтрапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература ліпеня дасягае +27,9 °C, студзеня — +0,9 °C. Цьюпела ўваходзіць у зону частых тарнада. Найбольш разбуральны адбыўся ў 1936 г.

Горад Цьюпела быў заснаваны перасяленцамі з Агая ў 1867 г. каля тагачаснай чыгуначнай магістралі. Галоўнымі заняткамі мясцовых жыхароў першапачаткова былі здабыча драўніны і транспартнае абслугоўванне камерцыйных грузаў (пераважна бавоўны). Некаторы час горад меў назву Гам-Понд, але пазней стаў вядомы як Цьюпела з-за аднайменных кізілакветных дрэў, што раслі ў наваколлі. Горад стаў знакаміты як радзіма амерыканскага спевака Элвіса Прэслі.

Цьюпела — важны транспартны цэнтр на поўначы Місісіпі, перакрыжаванне аўтамагістралей. У ім працуе рэгіянальны аэрапорт. Прамысловасць прадстаўлена прадпрыемствамі па вытворчасці дэталяў для аўтамабіляў і ваенных самалётаў, а таксама сельскагаспадарчай прадукцыі. Развіваюцца турызм, інфармацыйныя тэхналогіі, сферы фінансавага і медыцынскага абслугоўвання.

Tupelo даведнік на сайце Wikivoyage