Перайсці да зместу

Цэтрэлія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэтрэлія

Cetrelia cetrarioides
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cetrelia W.L.Culb. & C.F.Culb


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  190635
NCBI  84121
EOL  22431
MB  923

Цэтрэ́лія (Cetrelia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармеліевых.

Талом буйналопасцевы, разеткападобны або няправільнай формы, даволі лёгка прымацоўваецца да субстрату. Лопасці складкавата-хвалістыя, з узнятымі акруглымі канцамі. Верх шараваты, шаравата-зялёны, бліскучы, гладкі, з раскіданымі белымі плямкамі — псеўдацыфеламі. Ніжняя паверхня — у цэнтры чорная, па перыферыі карычневага колеру. Сарэдыі краявыя, акружаюць белай лініяй краі лопасцей. Апатэцыі сустракаюцца рэдка.

Вядома каля 15 відаў, распаўсюджаны ва ўсіх кліматычных зонах, пераважна ў Азіі. У Беларусі прадстаўлены цэтрэлія цэтрарыепадобная (Cetrelia cetrarioides), цэтрэлія аліўкавая (Cetrelia olivetorum) і Cetrelia monachorum. Патрабавальныя да вільготнасці паветра, насяляюць стараўзроставыя лясы; сустракаюцца ў ельніках, дубровах, кляноўніках, ліпняках і чорнаалешніках, растуць на кары ліставых дрэў, радзей на галінах елкі. Індыкатары непарушаных лясных фітацэнозаў.