Перайсьці да зьместу

Цімафей Сіманенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цімафей Сіманенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 лістапада 2006(2006-11-27)[1] (18 гадоў)
Рост 185 см[2]
Вага 79 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—2025 Менск 47 (4)
2025 Менск-2 4 (1)
2025—4 Гомель
Зборныя
2023—4 Беларусь (да 19)[d] 1 (0)
2025—4 Беларусь (да 21) 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 чэрвеня 2025.

Цімафе́й Сімане́нка (нар. 27 лістапада 2006 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Гомля».

Выхаванец футбольнай акадэміі «Менску», дзе першым трэнэрам гульца быў Анатоль Камоска. У сэзоне 2023 году пачаў транавацца з асноўнай камандай клюбу. Дэбютаваў у матчах Найвышэйшай лігі 2 чэрвеня 2023 году, зьявіўшыся на 80-й хвіліне сустрэчы супраць берасьцейскім «Дынама». Цягам сэзону ў асноўную каманду амаль не трапляў, звычайна абаранячы клюбныя колеры ў дублюючым складзе. Улетку 2025 году далучыўся да шэрагаў «Гомля»[3].

21 верасьня 2021 году запачаткаваў кар’еру ў складзе зборнай Беларусі (16 гадоў) ў матчы супраць зборнай Турэччыны[4]. У траўні 2022 году ўпершыню быў выкліканы да складу зборнай Беларусі (17 гадоў)[5], а ў кастрычніку браў удзел у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Эўропы[6]. Дэбют гульца ў юнацкая зборнай прыпаў на 20 кастрычніка 2022 матч супраць зборнай Нарвэгіі, ужо праз тры дні адзначыўся голам у браму зборнай Ірляндыі[7]. У лістападзе 2023 году прыцягваўся да шыхтаў зборнай Беларусі (да 19 гадоў), згуляўшы ў адборачных матчах чэмпіянату Эўропы. Першы матч у складзе гэтай зборнай правёў 15 лістапада 2023 году, дзе супернікам беларускай дружыны была зборная Грэцыі[8].

  1. ^ а б в Timofey Simanenka // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г д е https://fcminsk.by/player/timofej-simanenka/
  3. ^ Тимофей Симаненка сменил "Минск" на "Гомель" (рас.). Football.by (2025-08-12). Праверана 2025-08-16 г.
  4. ^ «Горожане» сыграли за сборную U-16 (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Менск».
  5. ^ В сборную вызваны 5 игроков «Минска» (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Менск».
  6. ^ В сборную U-17 вызваны три игрока «Минска» (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Менск».
  7. ^ U-17. Ничья с Ирландией (рас.) АБФФ.
  8. ^ Квалификация ЕВРО-2025 (U-19). Беларусь одолела Грецию (рас.) Football.by

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]