Ціхань (Вэспрэм)
| Ціхань | |||||
| вуг. Tihany | |||||
| |||||
| Краіна: | Вугоршчына | ||||
| Мэд’е: | Вэспрэм | ||||
| Плошча: | 27,33 км² | ||||
| Насельніцтва (2015) | |||||
| колькасьць: | 1369 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 50,09 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+1 | ||||
| летні час: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | 87 | ||||
| Паштовы індэкс: | 8237 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 46°54′32″ пн. ш. 17°52′45″ у. д. / 46.90889° пн. ш. 17.87917° у. д.Каардынаты: 46°54′32″ пн. ш. 17°52′45″ у. д. / 46.90889° пн. ш. 17.87917° у. д. | ||||
Ціхань на мапе Вугоршчыны Ціхань | |||||
| Сайт (вуг.) | |||||
Ціхань (па-вугорску: Tihany) — вёска на захадзе Вугоршчыны, разьмешчаная на аднайменнай паўвысьпе, на паўночным беразе возера Балатону.
Паўвыспа Ціхань
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхань утварылася ў выніку вульканічнай дзейнасьці і на працягу некалькіх стагодзьдзяў была выспай. Цяпер гэта паўвыспа, якая ўзвышаецца над узроўнем возера на 200 м і ўдаецца ў яго на 5 км. Ад крайняга пункту паўвыспы да супрацьлеглага берагу ўсяго 1,5 км — гэта самае вузкае месца на Балатоне.
Мястэчка Ціхань
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя мястэчка бярэ пачатак у 1055 годзе, калі кароль Андраш I са сваёй жонкай заснавалі тут абацтва. Паводле легенды, уражаная гэтымі мясьцінамі, кіеўская князёўна ўсклікнула: «Ах, якая ціхань!»[1]. І ў нашыя дні гэтыя мясьціны вядомы прыгажосьцю сваіх краявідаў, цішынёю і спакоем.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Дом папрыкі ў Ціхані
-
Від зьверху (з паветра) на Ціхань
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ціхань (Вэспрэм) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў