Чараўнік (тэлесэрыял)
| Чараўнік | |
| Spellbinder | |
| Жанр | навуковая фантастыка на тэлебачаньні[d] і фэнтэзійны тэлесэрыял[d] |
|---|---|
| Сцэнарыст |
|
| Рэжысэр | Ноэл Прайс |
| У ролях |
|
| Кампазытар | Ен Дэвідсан |
| Краіна |
|
| Колькасьць сэзонаў | 1 |
| Колькасьць сэрыяў | 26 (list of Spellbinder episodes[d]) |
| Мова | ангельская[1] |
| Вытворчасьць | |
| Прадусар | Ноэл Прайс |
| Апэратар | Мечыслаў Анвэйлер |
| Вытворчасьць |
|
| Даўжыня сэрыі | 24—25 хв. |
| Трансьляцыя | |
| Тэлеканал | Nine Network[d] |
| На экранах | 9 студзеня 1995 (30 гадоў таму) — |
| Храналёгія | |
| Наступны | «Чараўнік: Зямля валадара-цмока» (1997) |
| Спасылкі | |
| Старонка на IMDb | |
«Чараўні́к» (па-ангельску: Spellbinder), «Два сьве́ты» (па-польску: Dwa światy) — фэнтэзійны падлеткавы навукова-фантастычны тэлесэрыял супольнай аўстралійска-польскай вытворчасьці, прэзэнтаваны ў 1995 року.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Школьная кляса знаходзіцца ў лягеры ў аўстралійскіх Блакітных горах. Тут Пол Рэйналдз выпадкова трапляе ў паралельны сусьвет, дзе існуе герархічнае і меней тэхналягічнае грамадзтва. Пол заводзіць сяброўства зь дзяўчынай на імя Рыяна.
Рыяніным сусьветам кіруюць так званыя чараўнікі, якія маюць здольнасьць кіраваць статычнай электрычнасьцю. З дапамогай магнітнай левітацыі яны могуць уздымацца ў паветра на агромністых мэталёвых машынах. Некаторыя з Чараўнікоў карыстаюцца сваімі здольнасьцямі ў благіх мэтах, адной з такіх валадароў ёсьць Ашка, якая хавае сваю сапраўдную прыроду.
Пол у спробе вярнуцца дадому выклікае гнеў Чараўнікоў на Рыяну, ейную сям’ю і вёску. Пол і Рыяна вымушаныя хавацца, чакаючы, пакуль ягоныя сябры здолеюць вярнуць яго назад. У рэшце рэшт ён вяртаецца дадому, забіраючы з сабой і Рыяну, каб уратаваць яе ад пагоні. Пазьней Пол пераносіць Рыяну назад у ейны сьвет, але цяпер увасьлед за ім у ягоны сьвет трапляе Ашка. Яна спрабуе атрымаць ад Полавага бацькі больш магутныя дасьпехі, каб адолець іншых Чараўнікоў.
Пол раскрывае Ашкіны пляны, сябры і ягоны бацька дапамагаюць перадаць Ашку ў рукі Чараўнікоў. Рыяна становіцца новым вучнем чараўніка Корэана. Каб пазьбегнуць наступных падобных выпадкаў, праход між сусьветамі перакрываюць назаўжды.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ fernsehserien.de (ням.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Filmweb.pl (пол.)
- Чараўнік (анг.) на сайце IMDb