Перайсці да зместу

Чарлі Мак-Даўэл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарлі Мак-Даўэл
Род дзейнасці сцэнарыст, акцёр, кінарэжысёр
Дата нараджэння 10 ліпеня 1983(1983-07-10) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Малкальм Макдаўэл
Маці Мэры Стынберджэн
Жонка Лілі Колінз
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарлі Мак-Даўэл (англ.: Charlie McDowell; нар. 10 ліпеня 1983, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і акцёр.

Нарадзіўся ў сям’і брытанскага акцёра Малкальма Мак-Даўэла і амерыканскай актрысы Мэры Стынберджэн.

Дэбютным фільмам рэжысёра стала карціна «Улюбёныя», галоўныя ролі ў якой выканалі Марк Дзюплас і Элізабет Мос. Прэм’ера фільма прайшла на кінафестывалі «Сандэнс» у студзені 2014 года. Другім поўнаметражным фільмам стала карціна «Адкрыццё», галоўныя ролі ў якой адыгралі Руні Мара (з якой рэжысёр сустракаўся ў перыяд з 2010 па 2017 год) і Джэйсан Сігел, прэм’ерны паказ фільма прайшоў на «Сандэнсе» ў студзені 2017 года.

У верасні 2020 года аб’явіў аб змовінах з актрысай Лілі Колінз. З 4 верасня 2021 года жанаты з Лілі Колінз.