Чарнобыль
Населены пункт | |||
Чарнобыль | |||
---|---|---|---|
укр.: Чорно́биль | |||
|
|||
51°16′00″ пн. ш. 30°13′00″ у. д.HGЯO | |||
Краіна |
![]() |
||
Вобласць | Кіеўская вобласць | ||
Раён | Вышгарадскі раён | ||
Гісторыя і геаграфія | |||
Першае згадванне | 1193 | ||
Вышыня цэнтра | 180 м | ||
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
Насельніцтва | |||
Насельніцтва |
|
||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
Паштовы індэкс | 255614 | ||
Аўтамабільны код | AI і КI / 10 | ||
КААТУУ | 3222010500 | ||
Паказаць/схаваць карты | |||
Чарнобыль (укр.: Чорнобиль — быльнёг, палын) — горад у Кіеўскай вобласці Украіны.
Размешчаны на рацэ Прыпяць, недалёка ад яе ўпадзення ў Кіеўскае вадасховішча.
Да Чарнобыльскай катастрофы 1986 года ў горадзе пражывала 12 500 чалавек. У цяперашні час тут пражываюць толькі работнікі устаноў і прадпрыемстваў Зон адчужэння і безумоўнага гарантаванага адсялення Чарнобыльскай АЭС (працуюць на вахтавай аснове) і самасёлы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае згадванне Чарнобыля ставіцца да падзеяў 1193 года. Пасля Люблінскай уніі горад перайшоў пад кантроль Польшчы.
У сярэдзіне XV стагоддзя, калі гэтыя землі кантралявала Вялікае Княства Літоўскае, па суседстве з Чарнобылем быў пабудаваны замак, аддзелены ад селішча глыбокім ровам, які захаваўся да нашых дзён. У пачатку XVI стагоддзя замак быў рэканструяваны, пераўтвораны ў добра умацаваную і цяжкадаступную крэпасць, а горад Чарнобыль стаў павятовым цэнтрам.
У другой палове 18 стагоддзя горад становіцца адным з цэнтраў хасідызму. Падчас Грамадзянскай вайны быў месцам баёў. Польская абшчына выселеная ў Казахстан у 1936 годзе, яўрэйская — знішчана ў 1941-44 гг.
У 1970-х у 10 км на поўнач ад горада збудаваная першая ва Украіне атамная электрастанцыя.
У 1985 была ўведзеная ў строй загарызонтная РЛС «Дуга» (аб’ект Чарнобыль-2).
26 красавіка 1986 на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбылася аварыя, якая стала самай вялікай катастрофай у гісторыі атамнай энергетыкі.
У 2006 годзе Амерыканскай некамерцыйнай навукова-даследчай арганізацыяй Інстытут Блэксміта быў апублікаваны спіс самых забруджаных месцаў на планеце, у якім Чарнобыль апынуўся ў першай дзясятцы[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чарнобыль