Чароўная флейта (опера)
| Чароўная флейта | |
|---|---|
| ням.: Die Zauberflöte[1] | |
|   | |
| Кампазітар | |
| Лібрэтыст | Эмануэль Шыканедэр[1] | 
| Мова лібрэта | нямецкая | 
| Крыніца сюжэту | libretto of The Magic Flute[d] | 
| Жанр | зінгшпіль, опера[1] | 
| Дзеяў | 2[1] | 
| Год стварэння | 1791 | 
| Першая пастаноўка | 30 верасня 1791[1] | 
| Месца першай пастаноўкі | Theater auf der Wieden[d][1] | 

Чароўная флейта (ням.: Die Zauberflöte) (K.620) — опера-зінгшпіль Моцарта ў дзвюх дзеях; лібрэта Э. Шыканедэра.
Першая пастаноўка: горад Вена, тэатр «Аўф дэр Відэн», 30 верасня 1791 года.
Сюжэт і крыніцы лібрэта
[правіць | правіць зыходнік]Дачку Царыцы ночы выкраў чараўнік Зарастра. Царыца Ночы пасылае прынца Таміна выратаваць дзяўчыну і дае яму чароўны атрыбут — флейту і памочнікаў. Прынц пераходзіць на бок чараўніка, праходзіць выпрабаванні і атрымлівае каханне.
Сюжэт, апрацаваны ў духу папулярных у той час народных феерый, поўных экзатычных цудаў, Шыканедэр запазычыў у казцы К. Віланда (1733—1813) «Лулу» са зборніка фантастычных паэм «Джыністан, або Выбраныя казкі пра фей і духаў» (1786—1789), з дадаткам з яго ж казак «Лабірынт» і «Разумныя хлапчукі». У ліку дадатковых крыніц таксама называюць эпічную паэму «Аберон, цар чараўнікоў», з дапаўненнямі па лібрэта К. В. Хенслера з оперы «Свята сонца ў брамінаў» Венцэля Мюлера; драму «Тамос, цар егіпецкі» Т. Ф. фон Геблера; раман «Сетас» Ж. Тэрасона (1731). Называюць і працу Ігнаца фон Борна, магістра масонскай ложы «Zur Wahrheit» («Да праўды»), «Аб містэрыях егіпцян» («Über die Mysterien der Ägypter»). Менавіта фон Борну, які сканаў незадоўга да напісання оперы, лібрэта і было прысвечана.
Пасля смерці Эмануэля Шыканедэра на аўтарства лібрэта пачаў прэтэндаваць адзін з акцёраў тэатра «Аўф дэр Відэн» масон Карл Людвіг Гізекэ.
Дзеючыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Таміна, прынц (тэнар)
 - Папагена, птушкалоў (барытон)
 - Паміна, дачка Царыцы ночы (сапрана)
 - Царыца ночы (сапрана)
 - Зарастра, Вярхоўны жрэц Асірыса і Ісіды (бас)
 - Папагена (сапрана)
 - Манастатас, маўр (тэнар)
 - Стары жрэц (бас)
 - Першая, другая і трэцяя дамы (два сапрана і кантральта)
 - першы, другі, трэці пажы (два сапрана, кантральта)
 - 2 узброеныя ваяры (тэнар і бас)
 - аратар пасвечаных (бас)
 - жрэц (тэнар)
 - першы, другі, трэці жрэц (гутарковыя ролі)
 - першы, другі, трэці раб (гутарковыя ролі).