Часовы рабоча-сялянскі ўрад ССРБ
Выгляд
| Старшыня часовага рабоча-сялянскі ўрад ССРБ | Зьміцер Жылуновіч |
| па земляробстве | Аляксандар Андрэеў |
| па дзяржкантролю | Станіслаў Берсон |
| па камісарыяту працы | Восіп Дыла |
| па ўнутраных справах | Сямён Іваноў |
| камісар па харчаваньні | Майсей Калмановіч |
| па юстыцыі | Аляксандар Квачанюк |
| старшыня ЦэнтарПалонУцёкаў | Рыгор Найдзянкоў |
| старшыня СаўНарГасу | Рычард Пікель |
| па ахове здароўя | Іларыён Пузыроў |
| па фінасавых справах | Ісак Рэнгольд |
| па Камісарыяце пошты і тэлеграфу | Карл Разэнталь |
| па Камісарыяце шляхоў зносінаў | Іван Савіцкі |
| па замежных справах | Усевалад Фальскі |
| па народнай асьвеце | Аляксандар Чарвякоў |
| па сацыяльным забесьпячэньні | Зьміцер Чарнушэвіч |
| па нацыянальных справах | Фабіян Шантыр |
| старшыня надзвычайнай камісіі ССРБ | Віктар Яркін |
Часовы рабоча-сялянскі ўрад ССРБ — першы беларускі савецкі ўрад.
1 студзеня 1919 быў абнародаваны Маніфэст Часовага Рабоча-Сялянскага Ўраду Савецкай Беларусі пра ўтварэньне Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі Беларусі, пра стварэньне мясцовых нацыянальных органаў самакіраваньня, пра фармаваньне беларускіх вайсковых адзінак[2]. Гучалі нават прапановы аб неадкладным стварэньні беларускага ўраду, але яны былі адхіленыя з боязі «перасаліць» у такой рызыкоўнай задуме і сапсаваць усю справу. 7 студзеня Часовы рабоча-сялянскі ўрад ССРБ пераехаў у Менск.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларусь вчера. Отцы БССР: первая кровь Сергей Крапивин
- ^ Турук Ф. Белорусское движение.- М., 1921.- С. 125—129. (рас.)