Шальгатар’ян
| Горад | |||||
| Шальгатар’ян | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| венг.: Salgótarján | |||||
|
|||||
| 48°05′07″ пн. ш. 19°47′12″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Медзье | Ноград | ||||
| Край | Паўночная Венгрыя | ||||
| Мэр | Жольт Фекетэ[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 100,84 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 299 ± 0 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 37 166 чалавек (2011) | ||||
| Шчыльнасць | 373,19 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +(36)32 | ||||
| Паштовы індэкс | 3100 | ||||
|
|
|||||
| salgotarjan.hu (венг.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Ша́льгатар’ян (венг.: Salgótarján) — горад на поўначы Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Ноград. Насельніцтва складае 37 166 чал. (2011). Размешчаны на паўночна-ўсходнім схіле гары Чэрхат у міжрэччы рэк Шальга і Тар’ян, паміж горнымі масівамі Каранч — Медвеш і Чэрхат на вышыні 250 м.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад вырас з невялікага паселішча, заснаванага ў Сярэднявеччы.
Паводле адной з версій, крэпасць Шальга ўзвялі ў XIII стагоддзі. На тэрыторыі паселішча ў тыя часы ўжо была пабудавана царква. З дакументальных крыніц вядома, што ў сярэдневяковы перыяд Шальгатар’ян у народзе называлі «Бясхлебны Тар’ян». У XVII стагоддзі дзейнічалі млын і кузня. У 1682 годзе значна пацярпеў у час ваенных дзеянняў. На працягу доўгіх дзесяці гадоў яго тэрыторыя была закінута.
У 1850 годзе пры даследаванні навакольных зямель былі выяўлены паклады бурага вугалю. Неўзабаве пачалася яго актыўная распрацоўка. У гэты перыяд колькасць насельніцтва Шальгатар’яна значна вырасла ў сувязі з прыбыццём рабочых з іншых раёнаў краіны.
Статус горада паселішча атрымала ў 1922 годзе. У сярэдзіне XX стагоддзя стаў цэнтрам медзье Ноград.
У гонар Шальгатар’ян у горадзе Кемерава (Расія) названы мікрараён Шалгатар’ян, закладзены ў 1979 годзе ў знак кузбаска-венгерскай дружбы.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Здабыча вугалю. Развіты металургія, машынабудаванне.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]

- Руіны крэпасці Шальга, размешчаныя на паўночны ўсход ад горада
- Рымска-каталіцкая царква ў стылі барока (XVIII ст.)
- Падземны Музей-пячора
- Гістарычны музей Нограда
- Замак Шомашкё
- Назіральная пляцоўка Каранч
- Скульптура Міклаша Раднаці (скульптар Імрэ Варга)
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шальгатар’ян
- ↑ Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2013. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2013 — KSH, 2013. Праверана 13 студзеня 2014.
- ↑ Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2014. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2014 — KSH, 2014. Праверана 1 верасня 2014.
- ↑ Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2021. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2021 — KSH, 2021. Праверана 14 жніўня 2021.
- ↑ https://nepszamlalas2022.ksh.hu/adatbazis/#/table/WBS003/N4IgFgpghgJiBcBtEAVAogGQPoGUBaWAggCKEogC6ANCAM4CWMECy6ASgKrYDiaA8gFZKNWhADGAF3oB7AHYtUASQCyaLAAU0bRX2LCQAM3oAbCRABOtBKADW9WXHghlUAA4gaEWRPP0IVpFYtLixeQQ9be0cQHAgJDxAANyhjAFd_BQAmAQB2AA48ygBfalYVNU1tXQiQOwcEGLiE5LSMpBBMgAZMzOLS1ExcAhIyGrro2PiaFvSA5AA5NFVcNAANPooioqA===
- ↑ Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH, 2023. Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH, 2024. Праверана 23 верасня 2024.
- ↑ Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH, 2025. Праверана 1 кастрычніка 2025.
- ↑ https://www.banskabystrica.sk/zivot-v-meste/o-meste/partnerske-mesta/