Перайсці да зместу

Шаля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Шаля
славацк.: Šaľa
Рэнесансны палац у Шалі
Рэнесансны палац у Шалі
48°09′01″ пн. ш. 17°52′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Славакія
Статус Раённы цэнтр
Край Нітранскі край
Раён Раён Шаля
Кіраўнік Марцін Альфёльдзі
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1002
Першае згадванне 1002
Населены пункт з 1252
Плошча 44,967 км²
Вышыня цэнтра 118 м
Водныя аб’екты Ваг
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 24 256 чалавек (2006)
Шчыльнасць 539 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +421-31
Паштовы індэкс 927 01
Аўтамабільны код SA

sala.sk
Паказаць/схаваць карты
Шаля (Славакія)
Шаля
Шаля

Шаля (славацк.: Šaľa, ням.: Schelle, венг.: Vágsellye) — горад у паўднёва-заходняй Славакіі на рацэ Ваг.

Горад размешчаны на Дунайскай нізіне з абодвух бакоў ракі Ваг прыкладна за 65 км ад Браціславы і за 30 км ад Нове-Замкаў. Шаля знаходзіцца ў цёплай кліматычнай зоне[1].

Горад упершыню згадваецца ў 1002 годзе. У 1252 Шалю спалілі татары, у гэтым ж годзе кароль Бела IV надаў Шалі гарадскія правы.

XVIXVII стагоддзі прайшлі пад знакам пастаяннай вайны з туркамі. У XVII стагоддзі тут будуецца крэпасць. У XVIII стагоддзі Шаля пачынае развівацца дзякуючы сваёму порту Веча. Чыгунка, пракладзеная ў 1850 паміж Венай і Будапештам паскорыла развіццё гораду. У 1918 годзе стаў часткай Чэхаславакіі, за выняткам перыяду 19381945 гадоў, калі горад уваходзіў у склад Венгрыі.

Цяпер Шаля — раённы цэнтр Нітранскага края.

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[2]
Год1994200420142024
Колькасць людзей25 28424 50622 93819 934
Розніца −3,07 % −6,39 % −13,09 %
Статыстыка насельніцтва[2]
Год20232024
Колькасць людзей20 23919 934
Розніца−1,50 %

Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 24 564 чалавек. Нацыянальны склад: 79,72 % — славакі, 17,88 % — венгры, 0,48 % — чэхі і 0,40 % — цыганы[3].

Рэлігійны склад: 66,63 % — рыма-каталікі, 23,62 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 4,00 % — лютэране[3].

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Mesto Šaľa Архівавана 23 ліпеня 2011.
  2. а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
  3. а б Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (16 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2007. Праверана 27 кастрычніка 2014.