Шамберы
Горад | |||||
Шамберы | |||||
---|---|---|---|---|---|
Chambéry | |||||
|
|||||
45°34′12″ пн. ш. 5°54′42″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Рэгіён | Рона-Альпы | ||||
Раён | дэпартамент Савоя | ||||
Мэр | Bernadette Laclais | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Плошча | 2 099 га = 20,99 км² | ||||
245 м–560 м | 270 м, 245 м[1], 560 м[1] і 303 м[2] | ||||
Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 60 900 чал. чалавек (2005) | ||||
Шчыльнасць | 2,958 (1999) чал./км² | ||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Паштовыя індэксы | 73000 | ||||
|
|||||
mairie-chambery.fr (фр.) | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Шамберы (фр.: Chambéry) — галоўны горад французскага дэпартамента Савоя ў паўднёвых Альпах з насельніцтвам 61.000 жыхароў (2005); ў 9 км на поўдзень ад возера Буржэ, у маляўнічай, акружанай гарамі даліне; універсітэцкі горад; мае ўласны аэрапорт; размешчаны на вышыні 270 м над узроўнем мора. Недалёка ад Шамберы знаходзяцца рэгіянальныя паркі прыроды Масіф дэ Бож (Massif des Bauges) і Ля Шартрэз (La Chartreuse).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае паселішча на гэтым месцы вядома яшчэ з рымскіх часоў і называлася Lemencum. У XI стагоддзі Шамберы згадваецца пад імем Camberiacum; ў XII—XIII стагоддзях складае асобнае графства. У 1232 годзе далучаны да Савоі, з'яўлялася рэзідэнцыяй герцагаў савойскіх. У XV—XVIII стагоддзях Шамберы неаднаразова быў заняты французскімі войскамі; у 1792 годзе далучаны да Французскай рэспублікі і да 1815 года быў галоўным горадам дэпартамента Манблан. На Венскім кангрэсе Шамберы быў вернуты Савойскаму дому; у 1860 годзе горад быў зноў далучаны да Францыі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Сабор (готыка XV у.);
- царква Нотр-Дам (у дарыйскім стылі, 1636 г.);
- хатка Жан-Жака Русо (Шармет).
- фантан «Сланы»
- Аркада дэ Буань
- Карэ Курыяль
- Крыж Ніволе
- Бібліятэка ім. Франсуа Мітэрана
- Замак прынцаў Савойскіх (XIV стагоддзе)
- Музей вытанчаных мастацтваў (Musée des Beaux-Arts)
- рэгіянальны Музей Савоі (Musée Savoisien)
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шамберы
- Афіцыйны сайт горада