Шапуры (археалагічны помнік)
Выгляд
Гарадзішча | |
Шапуры | |
---|---|
55°06′18″ пн. ш. 30°16′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Шапуры Віцебскі раён |
Статус |
![]() |
Шапуры — археалагічныя помнікі каля вёскі Шапуры (Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь).
Гарадзішча
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў вёсцы, на правым беразе ракі Лучоса, на гары вышынёй 20 м, за 0,3 км на ўсход ад інтэрната інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Пляцоўка круглая, дыяметрам 18 м. На пляцоўцы – рэшткі падмуркаў старажытнай царквы (старыя і новыя, цагляныя і бетонныя).
У 1956 годзе помнік выявіў М. М. Чарняўскі[1].
Селішча
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца з заходняга боку гары, на якой знаходзіцца гарадзішча. У культурным пласце 0,4 м знойдзена ляпная і ганчарная кераміка. Адносіцца да ранняга жалезнага веку і раннефеадальнага часу.
Зноскі
- ↑ Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Віцебскага раёна / Падрыхт. У. І. Мезенцаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 34. — ISBN 985-02-0647-0.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. — С. 28—33.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 178—200.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шапуры (археалагічны помнік) на сайце «Архіварта»