Шарамецьева
| Шарамецьева | |
|---|---|
| | |
| | |
| ІАТА: SVO — ІКАА: UUEE | |
| Інфармацыя | |
| Краіна | |
| Дата адкрыцця | 1961 |
| Вышыня НУМ | 192 м |
| Сайт | svo.aero (руск.) (англ.) (кіт.) |
| Статыстыка | |
| Гадавы пасажырапаток | 28 422 000[1] |
Міжнародны аэрапорт Шарамецьева імя А. С. Пушкіна (ІАТА: SVO, ІКАО: UUEE) — расійскі міжнародны аэрапорт федэральнага значэння, адзін з чатырох асноўных аэрапортаў Масквы і Маскоўскай вобласці, першы ў Расіі па аб’ёме пасажырапатоку.
Абслугоўвае рэйсы нацыянальнага перавозчыка Расіі — авіякампаніі «Аэрафлот» (з’яўляецца вузлавым аэрапортам авіякампаніі) і некаторых іншых авіякампаній. Размешчаны на паўночны захад ад Масквы, на тэрыторыі гарадской акругі Хімкі Маскоўскай вобласці, прыкладна на аднолькавай адлегласці (за некалькі кіламетраў) ад гарадоў Хімкі, Лобня і Даўгапрудны. Адлегласць ад МКАД па Ленінградскай шашы да тэрмінала А — 13 кіламетраў, да тэрміналаў D, E і F — 9 кіламетраў.
Аэрапорт Шарамецьева ўключае шэсць пасажырскіх тэрміналаў: А (тэрмінал бізнес-авіяцыі), B (раней «Шарамецьева-1»), С, D, E, F (раней «Шарамецьева-2») і два грузавых («Масква-Карга» і «Шарамецьева-Карга»).