Шарпей
Выгляд
| Шарпей | |
|---|---|
| Шарпей чырвонай афарбоўкі | |
| Характарыстыкі | |
| Рост | 44-51 см |
| Маса | 18-29,5 кг |
| Паходжанне | |
| Краіна | Кітай |
| Класіфікацыя МКФ | |
| Група | 2 |
| Секцыя | 2 |
| Нумар стандарту | 309 |
| Шарпей на Вікісховішчы | |
Шарпей — парода вартавых і паляўнічых, а ў старажытнасці і баявых сабак родам з Кітая, адна з самых старажытных парод. Адносіцца да тыпу малосападобных сабак і вядомая такімі адметнымі рысамі, як незвычайна глыбокія зморшчыны скуры і сіне-чорны язык.
Актыўная і моцна складзеная сабака сярэдняга памеру. Зморшчыны на чэрапе і плячах, маленькія вушы і «гіпапатамава» пыса надаюць шарпею унікальны выгляд. У 1978 годзе шарпей быў занесены ў «Кнігу рэкордаў Гінеса» як самая рэдкая у той час парода ў свеце.
Вага дарослых асобін каля 20 кг, рост у карку 44—51 см[1].
Зноскі
- ↑ Шарпей – характеристика, описание и особенности породы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 1 верасня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шарпей- Стандарт FCI № 309 ад 14.04.1999. Пераклад
- Змены ў стандарце пароды шарпей 1994—1999 гг. Архівавана 18 студзеня 2011. (ням.)
- Афарбоўкі пароды шарпей у карцінках Архівавана 19 жніўня 2011.