Шаўль Мафаз (іўр.: שאול מופז; нар. 4 лістапада1948, Тэгеран) — ізраільскі ваенны і палітычны дзеяч, лідар партыі «Кадзіма» з 27 сакавіка 2012 года. Займаў пасады начальніка Генштаба Арміі абароны Ізраіля, намесніка кіраўніка ўрада, міністра транспарту Ізраіля і міністра абароны Ізраілю. Генерал-лейтэнант у адстаўцы.
Выхадзец з абшчыны іранскіх яўрэяў. Быў прызваны ў парашутна-дэсантныя войскі ў 1966 годзе і даслужыўся да пасады начальніка генеральнага штаба і генерал-лейтэнанта. Генеральны штаб узначальваў у 1998—2002 гадах.
У знешняй палітыцы Мафаз з’яўляецца прыхільнікам радыкальных жорсткіх падыходаў да пытанняў, звязаных з бяспекай Ізраіля і перагаворнага працэсу з палестынскай адміністрацыяй: ён падтрымлівае правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі ў палестынскім сектары Газа, а таксама лічыць, што Ізраіль павінен у адзіночку ліквідаваць ядзерную пагрозу з боку Ірана.
Зноскі
↑Shaul Mofaz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.