Швэдзкая каралеўская акадэмія навук
Выгляд
| Швэдзкая каралеўская акадэмія навук | |
| анг. Kungliga Vetenskapsakademien | |
| Будынак Акадэміі (сакавік 2009 г.) | |
| Абрэвіятура | ШКАН |
|---|---|
| Дэвіз | Прасоўваць навукі |
| Дата ўтварэньня | 2 чэрвеня 1739 (286 гадоў таму) |
| Тып | Навуковае |
| Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
| Мэта | Узмацненьне ўплыву навукі на грамадзтва |
| Штаб-кватэра | Стакгольм, праезд Малога Фрэскаці(sv), д. 4а |
| Месцазнаходжаньне | Стакгольм (Швэцыя) |
| Каардынаты | Каардынаты: 59°21′59″ пн. ш. 18°03′07″ у. д. / 59.36639° пн. ш. 18.05194° у. д. |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | Швэцыя |
| Сяброўства | 635 навукоўцаў(uk), у тым ліку 175 замежных |
| Генэральны сакратар | Ёран Гансан(sv) |
| Кіроўны орган | Рада |
| Колькасьць супрацоўнікаў | 32 (2015) |
| Сайт | kva.se |
Швэдзкая каралеўская акадэмія навук — адна з швэдзкіх каралеўскіх акадэміяў, незалежная недзяржаўная арганізацыя, якая ставіць мэтай разьвіцьцё навук (перш за ўсё матэматыкі і прыродазнаўчых навук).
Заснавана ў 1739 шасьцю маладымі швэдзкімі навукоўцамі, прадпрымальнікамі і палітыкамі:
- натуралістам Карлам Лінэям,
- камэрсантам Юнасам Альстрэмэрам,
- інжынэрам і прадпрымальнікам Мортэнам Трывальдам,
- палітыкам Андэрсам Юганам фон Гёпкэнам,
- вучоным і палітыкам Стэнам Карлам Бількэ,
- палітыкам Карлам Вільгельмам Сэдэр’ельмам.
Узорам для стварэньня акадэміі паслужылі Лёнданскае каралеўскае таварыства і Каралеўская акадэмія навук Францыі.
Акадэмія прысуджае наступныя міжнародныя прэміі:
- Нобэлеўская прэмія па фізыцы
- Нобэлеўская прэмія па хіміі
- Прэмія памяці Нобэля па эканоміцы
- Крафардаўскія прэміі па астраноміі, матэматыцы, біялягічных навуках і лячэньні поліартрыту;
- Прэміі Рольфа Шока па лёгіцы і філязофіі;
- Прэмія Рыгора Амінофа па крышталяграфіі.
Сябры акадэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Швэдзкая каралеўская акадэмія навук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (швэд.) (анг.)
- Навіны Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук. № 4 за 2010 год (лістапад) (швэд.)
| Гэта — накід артыкула пра навуку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |