Школішча (Магілёў)
Школішча | |
---|---|
![]() Магілёў, Школішча, Алейная брама (N. Lvov, 1800) | |
53°53′35,80″ пн. ш. 30°20′10,80″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Карта |
![]() |
Адміністрацыйны раён горада | Ленінскі раён |
Першае згадванне | 1626 |
![]() |
Школішча — адзін з гістарычных раёнаў горада Магілёва, які змяшчаўся на тэрыторыі абмежаванай з поўначы гарадскім валам, з захаду ракой Дняпро, з поўдню заліўнымі лугамі (так званае Балонне) і з усходу Падміколлем, гістарычным раёнам вакол Свята-Мікольскага манастыра. На Школішчы, акрамя жылых кварталаў змяшчалася па меншай меры 7 сінагог[1]: Халодная, Альтшулера (вул. В. Мяшчанская), Зрызім (вул. В. Мяшчанская), Вацікін (вул. В. Мяшчанская), Шкляроў (на Школішчы), Любавіцкая (вул. В. Мяшчанская), Мясніцкая (вул. Падвальная).
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Назва «Школішча» з’яўляецца класічным пазначэннем яўрэйскага квартала ў беларускіх гарадах і мястэчках. Яўрэйскія малітоўныя дамы (сінагогі) і дамы вывучэння Торы (бейт-мідрашы) сярод неяўрэйскага насельніцтва насілі раней агульную назву «малітоўная школа», альбо проста «школа». І суседняя тэрыторыя, адпаведна, насіла назву «Школішча».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Магілёўскае Школішча вядома з 1626 г. Летапіс Трубніцкага прыводзіць грамату караля Жыгімонта III ад 1626 г., у адпаведнасці з якой яўрэі павінны быць выселеныя з «гандлёвай плошчы» (верхняга горада) і атрымаць адпаведныя надзелы за валам (у ніжнім горадзе), на Школішчы:
«Так Сигизмунд 3-й, грамотою от 23 июля 1626 года (этой грамоты не обнаружено в архивах Могилевского Магистрата, где бы ей надлежало быть, но содержание ее включено в последующую грамоту Владислава 4-го), уполномочил Могилевский Магистрат выселить всех евреев, имевших дома внутри города, а в замен того отвести им земли на Школище (около Еврейской синагоги), за валом, и при том дать повеление, чтобы евреи строились там невразброс, как нибудь, а по плану. Это место и доселе называется Школищем, и на нем, почти исключительно, живут евреи»[2].
Гэты загад паўтараецца ў іншай грамаце 1633 г. ад караля Уладзіслава ІV, 1824 г. «Беларускі архіў старажытных грамат».:
«Король благоволит дозволить гражданам города нашего Могилева выселить из оного всех Евреев, построившихся на торговой площади и отвести им, в замен, селитьбы и грунтовые земли по мере занятых ими во внутренности города, с тем однако, чтобы Могилевские Евреи на той самой улице, где стоит их школа (Т.е. молитвенный дом. Сие место и теперь называется Школищем, на котором живут одни почти Евреи), в совокупности, а не разбросано строились.»[3]
Такім чынам Школішча, як яўрэйскі квартал, існавала ў Магілёве з першай паловы 17 ст. да 1941 г. і было заселенае пераважна яўрэямі. Пра паведамляюць «Губернскія ведамасці» (№ 46, 1848 г.) у артыкуле пра пажар на Школішчы:
«28 июля в 9-ть часов утра возник пожар за валом, ниже Преображенской церкви, на так называемом школище, или по старинному, на Жидовнике, где стоит главная Еврейская школа. Это место, с незапамятных времен, заселено евреями…»[4]
Месцазнаходжання і межы
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова Школішча займала толькі адну вуліцу побач з Халоднай сінагогай, якая змяшчалася паміж вул. Вялікай Мяшчанскай і кляштарам бернардзінцаў.
Гэта таксама адлюстравана на плане горада М. Гартынскага з яго каментароў да «Магілёўскай хронікі», які адлюстроўвае Магілёў на момант 1-га Падзелу Рэчы Паспалітай. На плане (гл. ў ілюстрацыях да артыкулу) бачны подпіс «яўрэйскае Школішча» ўздоўж вул. В. Мяшчанскай.
З ростам яўрэйскай суполкі горада на пачатку XIX стагоддзя расце таксама і Школішча, якое ў першай палове XIX стагоддзя займала ўжо ўсё падвалле да пачатку «балоння» (заліўных лугоў ніжэй заселенага кварталу).
Межы Школішча на пачатак XX стагоддзя можна апісаць наступным чынам: з поўначы Школішча абмежаванне гарой верхняга горада; з поўдню заліўнымі лугамі (т.зв. Балонне); з захаду ракой Дняпро; на ўсходзе не было дакладнай мяжы паміж Школішчам і Падміколлем (кварталам вакол жаночага манастыра Св. Мікалая), бо яўрэі напрыканцы XIX стагоддзя засялялі таксама і паўночную частку другога.
Гэтыя межы пацвярджае таксама апісанне Школішча ў «Губернскіх ведамасцях», (№ 36, 1864 г.):
«Внизу у самой подошвы верхнего города освещено было все Школище, с Еврейской Школой, Бернардинским монастырем, Вознесенской Церковью, до Никольской, освещая рощи садов и сплошные ряды деревянных почерневших жилищ евреев.»[5]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
фрагмент артыкула па гісторыі Магілёва з «Губернскіх ведамасцей» № 40, 1859 г.
-
фрагмент артыкула па гісторыі Магілёва з «Губернскіх ведамасцей» № 40, 1859 г.
-
Загад Уладзіслава ІV
-
Беларускі архіў старажытных грамат
-
Загад Уладзіслава ІV
-
Губернскія ведамасці, № 46, 1848
-
Губернскія ведамасці, № 46, 1848
-
фрагмент плана города 1772 г.
-
фрагмент артыкула па гісторыі Магілёва з «Губернскіх ведамасцей» № 36, 1864 г.
-
«Губернскія ведамасці» № 36, 1864 г.
-
План Школішча на базе карты 1808
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Магілёўскія губернскія ведамасці. Магілёўскія губернскія ведамасці (руск.). — Магілёў, 1870-1917.
- ↑ Магілёўскія губернскія ведамасці. Магілёўскія губернскія ведамасці (руск.). — Магілёў, 1859. — С. 1 (№ 40).
- ↑ І. І. Грыгаровіч. Беларускі архіў старажытных грамат (руск.) / І. І. Грыгаровіч. — М.: друкарня С. Селіванскага, 1824. — С. 85-87. — 148 с.
- ↑ Магілёўскія губернскія ведамасці. Магілёўскія губернскія ведамасці (руск.). — Магілёў, 1848. — С. 819 (скразной нумарацыі гадавой падшыўкі).
- ↑ Магілёўскія губернскія ведамасці. Магілёўскія губернскія ведамасці (руск.). — Магілёў, 1864. — С. 1 (№36).