Шматмоўе
Выгляд
Шматмоўе | |
---|---|
![]() | |
Вывучаецца ў | сацыялінгвістыка |
Супрацьлегласць | monolingualism[d] |
![]() |
Шматмоўе, таксама полілінгвізм[1] — выкарыстанне дзвюх або больш моў асобным чалавекам альбо грамадствам. У насельніцтве свету шматмоўныя пераважаюць над аднамоўнымі. Такія з’явы, як глабалізацыя і сацыяльная адкрытасць, спрыяюць распаўсюджванню шматмоўя[2]. Дзякуючы таму, што Інтэрнэт шмат у чым палегчыў доступ да інфармацыі, у тым ліку на замежных мовах, людзі ўсё часцей сутыкаюцца з замежнымі мовамі нават без прамога кантакту з іх носьбітамі.
Людзі, якія актыўна валодаюць некалькімі мовамі адначасова, называюцца паліглотамі[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Шматмоўе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 445. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- ↑ The importance of multilingualism (англ.). multilingualism.org. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2010. Праверана 16 верасня 2010.
- ↑ Polyglot - definition of polyglot by the Free Online Dictionary, Thesaurus and Encyclopedia (англ.). Thefreedictionary.com. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2018. Праверана 10 ліпеня 2010.