Шмуэль Шнеерсон
Шмуэль Шнеерсон | |
---|---|
ідыш: שמואל שניאורסאהן | |
Род дзейнасці | філосаф, рабін, Rebbe |
Дата нараджэння | 17 (29) сакавіка 1834 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 (26) верасня 1882 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іўдаізм |
Бацька | Менахем Мендэль Шнеерсон |
Маці | Хая Мушка Шнеерсон[d] |
Жонка | Штэрна Шнеерсон[d] і Рыўка Шнеерсон[d] |
Дзеці | Шалом Доў-Бер Шнеерсон і Шнеўр Залман Аарон Шнеерсон[d] |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |

Шмуэль Шнеерсон (альбо рабін Шмуэль з Любавічаў, альбо Рэбе Махараш ) (29 красавіка 1834 (2 іяра 5594 года) — 14 верасня 1882 года) — артадаксальны рабін і чацвёрты рэбе (духоўны лідэр) хасідскага руху Хабад-Любавічы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства
[правіць | правіць зыходнік]Шмуэль Шнеерсон нарадзіўся ў Любавічах 2 іяра 5594 года (29 красавіка 1834 года) і быў сёмым сынам Менахема Мендэля Шнеерсона.
Дом Цэмах-Цэдэка не пацярпеў ад пажару 5592 года. Тым не менш, пасля гэтага пажару ён вырашыў купіць участак зямлі, на якім пабудаваў вялікі дом і таксама «бэйт хамедраш». Граф Любамірскі даручыў кіраўніку сваімі маёнткамі ахвяраваць — са сваіх лясоў — любыя дошкі і брусы, неабходныя для будаўніцтва дома Любавіцкага Рэбе. Сяляне мусілі даставіць піламатэрыялы, а будаўнікі мусілі будаваць бясплатна.
Першапачаткова Менахем Мендэль планаваў асвяціць новы дом толькі падчас свята Шавуот, але яго жонка, рэбецн Хая Мушка, вельмі хацела нараджаць у іх новым доме. Таму яна пайшла туды, як толькі пачаліся роды. Пакоі дома ніколі не выкарыстоўваліся, і таму велікодныя рэчы захоўваліся менавіта там. Сярод іх быў драўляны ложак, на якім прасейвалася мука для мацы («шмура»). У тыя часы было прынята купляць новы ложак з белага дрэва. Каля ўзгалоўя і падножжа прымацоўваліся дзве доўгія жэрдкі, на якіх пампавалі сіта ўзад і ўперад. Прасеяная мука затым падала на прасціну, якая была разаслала ўнізе. Пасля Песаха ложак выкарыстоўваўся ў звычайных хатніх мэтах. На ложак прынеслі і расклалі салому і сена, і рэбецн Хая Мушка лягла там. Калі Цэмах Цэдэк даведаўся, што адбываецца, ён хутка прыйшоў і стаяў у пакоі, тварам да сцяны, падчас усіх родаў, маліўся. Ён даручыў сваім тром старэйшым сынам — Баруху Шалому, Іехудзе Лейбу і Хаіму Шнеўру Залману — пайсці ў другі пакой і чытаць «Тэгілім». Акушэрцы даручыў спачатку пагрузіцца ў рытуальную ванну («мікву»), для ачышчэння, і потым прыняць дзіця ў рытуальнай белай ільняной тканіне, якую ён прынёс. На восьмы дзень пасля нараджэння здзейснілі абрад абразання — «брыт-міла». На гэтую падзею з'ехаліся ўсе члены сям'і на чале з рабінам Хаімам Аўраамам, сынам Альтэр Рэбэ.
Быў названы у гонар мудраца Шмуэля з Полацка, які быў ваданосам[2].
Хасіды падкрэслівалі, што дзень яго нараджэння — гэта дзень Сфіра Тыферэт шэ-бэ Тыферэт («Выдатнае ў выдатным»)[3]
Калі Шмуэлю было сем гадоў, ён вучыўся ў другога меламеда свайго бацькі, рабіна Песаха. Ён ужо быў добра знаёмы з Хумашам і вялікай часткай Наха, і ўжо вывучаў Гемару з каментарамі Рашы і ўрыўкамі з Тасафосу. Гуляючы з сябрамі, ён паўтараў на памяць Танах.
У Цэмах-Цэдэка быў звычай экзаменаваць вучняў пачатковай школы раз на месяц. Пасля іспыту ён дарыў ім сярэбраныя манеты. Шмуэль дадаваў гэтыя манеты да свайго забеспячэння ў адзін папяровы рубель кожную пятніцу, і на гэтыя грошы купляў сефарым — рэлігійныя кнігі па духоўнаму развіццю.
Летам 5601 года Шмуэль пачаў слухаць «маамарым» па хасідызме. Калі яму было каля дзесяці гадоў, у якасці яго меламеда быў наняты праніклівы і глыбокі навуковец Рэбэ Шалом з Кейданаў. Таксама двойчы ў тыдзень ягоны старэйшы брат, Ісраэль Ноах Шнеерсон, займаўся з ім, па чатыры гадзіны за сеанс.
У 5603 годзе рабіны Давід Лурыя з Быхава, Нэхемія з Дуброўна, Іцхак Айзік з Віцебска, Рабін Перац з Бешанковіч і другія прыбылі ў Любавічы, каб параіцца па пытаннях грамадскіх спраў. Рэбе Давід Лурыя ўцягнуў Шмуэля ў складаныя дэбаты аб тым, што ён вывучаў, і Шмуэль выйграў дэбаты.
Калі яму было дванаццаць гадоў, ён пачаў вывучаць Мішнаёт. Калі вывучыў пяць парадкаў і некалькі трактатаў Сёдэр Тахарос, бацька, Цэмах-Цэдэк, казаў што да часу бар-міцвы трэба ведаць на памяць усе шэсць парадкаў Мішны, а таксама Танах і Танію, у дасканаласці, да апошняй літары. Адначасова ён вывучаў з бацькам тры разы на тыдзень Кесувім, а старэйшы брат Барух Шалом навучыў яго літургічным нотам для пенія Невіім і Кесувім. Гэта было ў дадатак да яго заняткаў з рабінам Шаломам з Кедайнаў.
Сталасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1848 годзе Шнеерсон ажаніўся з дачкой свайго брата, Хаіма Шнеўра Залмана Шнеерсона. Праз некалькі месяцаў яна памерла, і ён ажаніўся з Рыўкай, унучкай свайго дзеда Доў-Бера Шнеўры.
У яго было тры сыны, Залман Аарон, Шалом Доў-Бер (1860) і Менахем Мендэль, а таксама адна дачка, Двора Лея.[крыніца?][ <span title="This claim needs references to reliable sources. (March 2021)">патрэбна цытата</span> ]
Акрамя грамадскай актыўнасці, ён меў шырокія інтэлектуальныя інтарэсы. Ён валодаў некалькімі мовамі, у тым ліку лацінскай[4]. Ён шмат пісаў на розныя рэлігійныя і свецкія тэмы, і значная частка яго твораў ніколі не публікавалася і засталася толькі ў рукапісным выглядзе[4]. Ягоныя прамовы пачалі ўпершыню публікавацца пад назвай «Лікутэй Торат Шмуэль» у 1945 годзе выдавецтвам «Кехот», і да гэтага часу выйшла 12 тамоў [4].
Маці Шмуэля, рэбэцн Хая Мушка, памерла 8 Тэвета 5621 (1861) года.
Пасля смерці бацькі, Цэмах-Цэдэка, ва ўзросце 77 гадоў, якая адбылася 13 нісана 5626 года (17 [29] сакавіка 1866), Шмуэль Шнеерсон узначаліў рух Хабад, нягледзячы на тое, што яго старэйшыя браты заснавалі ўласныя хасідскія цэнтры — Іегуда Лейб Шнеерсон у Копысі, іншыя браты — ў Лядах, Нежыне і Оўручы.
Шмуэль Шнеерсон працягваў барацьбу свайго бацькі Цэмах-Цэдэка супраць намераў улады змяніць традыцыйны лад жыцця габрэйскай супольнасці. У 1880 годзе быў падвергнуты хатняму арышту[5].
Памёр у Любавічах 13 тышрэя 5643 года (1882), пакінуўшы трох сыноў і дзвюх дачок, а яго пераемнікам стаў сын Шалом Доў-Бер [4].
Шнеерсон заклікаў да вывучэння Кабалы як перадумовы для чалавечнасці
Чалавек, здольны зразумець седэр хішталшэлус (кабалістычныя таямніцы, якія тычацца ўзнікнення ўсяго існавання ў кожны момант) — і не робіць гэтага, — не можа лічыцца чалавекам. У кожны момант і час чалавек павінен ведаць, дзе знаходзіцца яго душа. Веданне правілаў седэр-гіштальшэлус — гэта міцва (запаведзь) і абавязак.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Лікутэй Тора Л'Шалош Паршыёс» — разважанні, заснаваныя на першых трох паршыёс у Торы Ор Альтэр Рэбе
- « Лікутэй Тора - Тора Шмуэль 5626—5642» 35 тамоў — разважанні па парадку паршыяў і святаў, Вільня, 1884[6]
- «Сэфер хасіхот Торас Шмуэль»
- «Ігрос Кодэш» — зборнік з больш чым 70 захаваных лістоў і галахічных адказаў.
Афарызмы
[правіць | правіць зыходнік]«Свет кажа: «Калі не можаш падпаўзці, пералезь». Але я кажу, Лехатчыла Арыбер: «Спачатку трэба пералезці» [7]
«Бога нельга падмануць; у рэшце рэшт, іншых таксама нельга падмануць. Адзіны, каго можна падмануць, — гэта самога сябе. А падмануць дурня — гэта не вялікае дасягненне». [8]
«Чаму ты патрабуеш ад мяне? Патрабуй ад сябе! Калі будзеш працаваць і напаўняць свой розум Торай, не застанецца месца для старонніх думак! Зламай свае жаданні, і ты адчуеш вялікую асалоду ад малітвы!» [9]
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.mylubavitch.org/%d7%90%d7%95%d7%94%d7%9c-%d7%94%d7%a6%d7%9e%d7%97-%d7%a6%d7%93%d7%a7-%d7%95%d7%90%d7%93%d7%9e%d7%95%d7%a8-%d7%94%d7%9e%d7%94%d7%a8%d7%a9/
- ↑ Sefer HaToldos Admur Maharash
- ↑ Рэбе Шмуэль з Любавічаў (МААРАШ)
- ↑ а б в г Encyclopedia of Hasidism, entry: Schneersohn, Shmuel. Naftali Lowenthal. Aronson, London 1996. ISBN 1-56821-123-6 Памылка ў зносках: памылковы тэг
<ref>
; імя "ilo" вызначана некалькі разоў з розным зместам - ↑ Шнеерсон, хасідская дынастыя
- ↑ ШНЕЕРСОН Шмуэль (Маараш)
- ↑ See footnote number "[58]", of The Blessings Of The Lubavitcher Rebbe Shlita / After Minchah Erev Yom Kippur, 5752(недаступная спасылка). Chabad.org. — «[As the Rebbe Maharash himself explained, this approach runs contrary to the approach of the world at large. "The world says, 'If you can't crawl under, climb over.' But I say, LeChatchilah Ariber, 'At the outset, one should climb over.' "]» Архівавана з першакрыніцы March 27, 2002.
- ↑ The Nechama Greisman Anthology Архівавана 4 лістапада 2003 года.
- ↑ אגרות קודש אדמו"ר מוהריי"צ ד - שניאורסון, יוסף יצחק, 1880-1950 (Page 111 of 623) .