Перайсьці да зьместу

Шон Сэнт-Лэджэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шон Сэнт-Лэджэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 сьнежня 1984(1984-12-28)[1][2] (40 гадоў)
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2006 Пітэрбара Юнайтэд[d] 79 (1)
2004 Стывэныдж[d] 0 (0)
2006—2011 Прэстан Норт Энд 185 (10)
2009 Мідлзбра 16 (2)
2011—2014 Лэстэр Сіці 36 (0)
2013 Мілўол 6 (0)
2014 Іпсўіч Таўн 0 (0)
2015 Арланда Сіці 15 (0)
2015—2016 Каларада Рэпідс 12 (0)
2016—2018 Солігал Мурз[d]
2018 Гайзьлі[d] 7 (0)
Зборныя
2009—2013 Ірляндыя 37 (3)
Трэнэрскія клюбы
Гайзьлі[d]

Шон Патрык Сэнт-Лэджэр-Гол (па-ангельску: Sean Patrick St Ledger-Hall; нар. 28 сьнежня 1984 году, Бірмінггэм, Ангельшчына) — былы ірляндзкі й ангельскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Ірляндыі. Кар’ера Сэнт-Лэджэр пачалася ў горадзе Пітэрбара. Ён трапляў у «Прэстан Норт Энд», а таксама некаторы час правёў у арэндзе ў клюбе «Мідлзбра» да свайго пераезду ў стан «Лэстэр Сіці» ў 2011 годзе.

«Пітэрбара Юнайтэд»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кар’ера Сэнт-Лэджэра пачалася з моладзевага складу каманды «Пітэрбара Юнайтэд», пасьля якога ён патрапіў у ейны асноўны склад у 2002 годзе. У гэтым клюбе, у асноўным, выконваў ролю цэнтральнага абаронцы, аднак часам выступаў і ў ролі апорнага паўабаронцы.

«Прэстан Норт Энд»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 2006 году Сэнт-Лэджэр падпісаў кантракт з клюбам «Прэстан Норт Энд» на тры гады за ганарар ў 225 тысячаў фунтаў стэрлінгаў.

У верасьні 2009 году ён, на правах арэнды, перайшоў у «Мідлзбра» з правам падоўжыць арэнду ў зімовае трансфэрнае вакно[3], але каманды ня здолелі дамовіцца, і абаронцу прыйшлося вярнуцца ў «Прэстан Норт Энд»[4]. Ягоны дэбют за «Мідлзбра» адбыўся 15 верасьня 2009 году ў матчы супраць «Шэфілд Ўэнздэй» (3:1), а першы гол ён забіў 26 верасьня ў гульні супраць «Ковэнтры Сіці» (2:2).

3 2011 па 2014 год зьяўляўся гульцом «Лэстэр Сіці». 9 траўня 2014 году пакінуў клюб пасьля таго як скончыўся тэрмін дзеяньня кантракту.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Не зважаючы на тое, што Сэнт-Лэджэр і нарадзіўся ў Ангельшчыне, але ўсё ж ён палічыў за лепшае гуляць за сваю гістарычную радзіму, як у свой час і ягоны дзядуля з гораду Карлоў. Ягоны дэбют за зборную Ірляндыі адбыўся 6 чэрвеня 2009 году ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Баўгарыі, які скончыўся зь лікам 1:1[5].

  1. ^ а б в Sean St. Ledger // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Sean St. Ledger // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ St Ledger completes Boro switch. BBC Sport
  4. ^ Strachan reveals St Ledger talks. Skysports
  5. ^ Sean St. Ledger. Футбольная Асацыяцыя Ірляндыі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]