Шпалапрапітны завод

Шпалапрапітны завод — прадпрыемства пуцявой гаспадаркі з механізаванымі вытворчымі працэсамі, на якім адбываецца насычэнне антысептыкамі драўляных шпал, маставых і пераводных брусоў, слупоў ліній сувязі і аўтаблакіроўкі.
Склад прадпрыемства
[правіць | правіць зыходнік]
На шпалапрапітным заводзе ёсць:
- склад сырой прадукцыі
- цэх насычэння з машынным аддзяленнем і кацельняй
- прылады водаачысткі
- склад антысептыкаў
- склад гатовай прадукцыі
- транспартная інфраструктура
- дарогі для аўтамабільнага і пуці для чыгуначнага транспарту
Цэх насычэння
[правіць | правіць зыходнік]У цэхах насычэння знаходзяцца прапітныя цыліндры, ваганетка для размяшчэння шпал, манеўровы цыліндр, прызначаны для запаўнення прапітнага цыліндру антысептыкам у перыяд насычэння і прыёму антысептыку пасля яе заканчэння. Для вымярэння аб’ёму антысептыку, які паглынаецца драўнінай у працэсе насычэння, выкарыстоўваюць спецыяльныя вымяральныя прыборы — мернікі. Манеўровыя і прапітныя цыліндры, рэзервуары для нарыхтоўкі сумесі і мернікі абсталяваны паравымі падагравальнікамі змеевіковага тыпу.
XXI стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]
У XXI стагоддзі шырокае распаўсюджанне атрымалі жалезабетонныя шпалы. Рознага тыпу слупы, маставыя і пераводныя брусы таксама вырабляюцца з жалезабетону. З гэтай прычыны многія шпалапрапітныя заводы перапрафіляваліся і займаюцца зборкай рэйкашпальнай рашоткі з жалезабетонных шпал і рэек.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шпалопропиточный завод // Железнодорожный транспорт: энциклопедия / гл. ред. Н. С. Конарев. — М.: Большая российская энциклопедия, 1994. — С. 500-501.