Штырыя (зямля)
| Штырыя | |
| па-нямецку: Steiermark | |
Сьцяг | |
| Гімн | Dachsteinlied[d] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | |
| Статус | Аўстрыйскі край |
| Уваходзіць у | Штырыя[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Грац |
| Найбольшы горад | Грац (Graz) |
| Кіраўнік | Франц Фофэз |
| Афіцыйныя мовы | нямецкая мова |
| Насельніцтва (2019) | 1 243 052 |
| Нацыянальны склад | аўстрыякі |
| Канфэсійны склад | каталікі |
| Плошча | 16 398,74 км² |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 200 м і 2995 м |
| Сталіца | Грац |
| Штырыя на мапе Аўстрыі | |
| | |
| Мапа Штырыі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | AT-6 |
| [[1] Афіцыйны сайт] | |
| | |
Штырыя (па-нямецку: Steiermark, па-харвацку: Štajerska, па-вугорску: Stájerország) — фэдэральная зямля Аўстрыі, або саюзу Аўстрыі. Знаходзіцца на поўдні краіны. Зьяўляецца другім краем па плошчы, якая складаецца з 16 399 км². На поўдні мяжуе з Славеніяй. На поўначы мяжуе з краямі Аўстрыі: Верхняя Аўстрыя, Ніжняя Аўстрыя, Зальцбург, Бургенлянд, Карынтыя. У 2019 годзе насельніцтва Штырыі склала 1 243 052 чалавек. Галоўным местам зьяўляецца Грац, дзе жыве 288 806 чалавек (на пачатак 2019). Плошча краю Штырыя — 16 398,74 км², насельніцтва — 1 243 052 чалавекі (2019), што складае 14,0% насельніцтва Аўстрыі, з гэтага ліку жыхароў Штырскае зямлі 23,2% прыпадае на Грац. Пераважная большасьць насельніцтва (81,3%) каталікі.
Паходжаньне назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Слова «Штырыя» паходзіць ад назвы шляхецкага роду «Штыр», што панаваў у Верхняй Аўстрыі. Нават цяпер Штырыю завуць Штайрмарк, што перакладаецца, як вотчына Штыраў.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Штырская гаспадарка адносна недаразьвіта. Большасьць людзей займаецца земляробствам, але больш за ўсё на жывёладоўлі. Гэта зьвязана з тым, што значную частку краю займаюць горы й халмы, на якіх цяжка араць.
Земскі падзел краю
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Штырыя дзеліцца на 13 частак (Bezirke — Бэцырк).
Галоўнае места
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іншыя часткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Брук-Мюрцушляг
- Дойчляндсбэрг
- Грац-Умгебунг
- Гартбэрг-Фюрстэнфэльд
- Ляйбніц
- Леобэн
- Ліцэн
- Мурталь
- Паўднёва-ўсходняя Штырыя
- Фойтсбэрг
- Вайц
Вядомыя ўраджэнцы краю
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арнольд Шварцэнэгер (нар. 1947), амэрыканскі актор, колішні губэрнатар штату Каліфорнія (ЗША).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Imperial Austria: Treasures of Art, Arms and Armor from the State of Styria — The Canadian Museum of Civilization
- Official Tourism Website of Styria
- ^ archINFORM (ням.) — 1994.


