Перайсці да зместу

Шчаслівы гандляр

Чакае праверкі
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шчаслівы гандляр (англ.: Happy Merchant) — папулярная антысеміцкая карыкатура, інтэрнэт-мем. Малюнак часта з’яўляецца на такіх сайтах, як 4chan, Reddit і X, дзе нярэдка выкарыстоўваецца ў ненавісніцкіх ці зневажальных кантэкстах.

Мэм падтрымлівае ідэю, што яўрэі арганізавалі змову для заваёвы міру[1].

Выява была створана карыкатурыстам Нікам Бугасам пад псеўданімам A. Wyatt Mann (гульня слоў — «A White Man», «Белы чалавек»)[2][3][4]. Выява была часткай карыкатуры, якая таксама ўключала расісцкі вобраз на чарнаскурага чалавека і перадавала заклік: «Давайце паглядзім праўдзе ў вочы! Свет без габрэяў і чарнаскурых быў бы падобны да свету без пацукоў і прусакоў» (англ.: Let's face it! A world without Jews and Blacks would be like a world without rats and cockroaches). Карыкатура была ўпершыню выпушчана ў друкаваным выглядзе; у сетцы з’явілася ў лютым 2001 года[5].

Стэрэатыпны вобраз габрэя з карыкатуры пачаў распаўсюджвацца ў розных інтэрнэт-супольнасцях, дзе карыстальнікі стваралі яго варыяцыі[2].

Выява задумана як прыніжальная і выкарыстоўвае цэлы шэраг стэрэатыпаў аб габрэях: вялікі кручкападобны нос («габрэйскі нос»), ярмолка (габрэйскі галаўны ўбор), зласлівая ўхмылка, злёгку згорбленая спіна і паціранне рук, што паказвае на прагнасць або інтрыгі, лысеючая галава, кучаравыя валасы і кучаравая чорная барада[6].

Распаўсюджванне

[правіць | правіць зыходнік]

Выява з’яўляецца формай антысеміцкай прапаганды, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэт-супольнасцях альтэрнатыўных правых, такіх як 4chan і іншых форумах[7].

У 2017 годзе «Аль-Джазіра» апублікавала ў сваім афіцыйным англамоўным акаўнце Twitter выяву са Шчаслівым гандляром. Твіт прасоўваў гісторыю аб змяненні клімату і намякаў, што за гэтай негатыўнай з’явай стаяць яўрэі. Кампанія пазней выдаліла гэты твіт, патлумачыўшы, што ён быў скарыстаны ў сегменце, прысвечаным тэорыям змовы аб змене клімату, антысеміцкім тэорыям альтэрнатыўных правых[8].

Даследаванне 2018 года, апублікаванае Савасам Занетту, прысвечанае анлайн-антысемітызму, паказала, што Шчаслівы гандляр і яго варыяцыі былі «аднымі з самых папулярных мемаў на двух асноўных пляцоўках альтэрнатыўных правых»[9]. Мем Шчаслівы гандляр быў уключаны ў іншыя інтэрнэт-мемы, у тым ліку ў мем Жабы Пепе, які першапачаткова не меў расісцкіх або антысеміцкіх канатацый[10][11].

  1. Perry, Marvin., and Frederick M. Schweitzer.Antisemitic Myths: a Historical and Contemporary Anthology. Bloomington, IN: Indiana University Press, 2008. (англ.)
  2. а б The Surprisingly Mainstream History Of The Internet's Favorite Anti-Semitic Image (англ.). BuzzFeed News (5 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2019. Праверана 17 жніўня 2024.
  3. Malice, Michael (2019-05-19). The New Right: A Journey to the Fringe of American Politics(англ.). St. Martin's Publishing Group. p. 40. ISBN 978-1-250-15467-5. Under the pen name of 'A. Wyatt Mann,' artist Nick Bougas has drawn many explicitly racist, homophobic, and anti-Semitic cartoons where there isn't even a pretense of humor.
  4. Ellis, Emma Grey. The Alt-Right Found Its Favorite Cartoonist—and Almost Ruined His Life (англ.). Wired (19 чэрвеня 2017). — «But internet anti-Semites (or at least people fishing for a reaction) started splicing Garrison's work together with the work of Nick Bougas, aka A. Wyatt Man, a director and illustrator responsible for one of the web's most enduring anti-Semitic images.»  Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2018. Праверана 17 жніўня 2024.
  5. The Surprisingly Mainstream History Of The Internet's Favorite Anti-Semitic Image (англ.). BuzzFeed News (5 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2019. Праверана 30 ліпеня 2021.
  6. Savvas 2019, p. 2.
  7. The Happy Merchant (англ.). Anti-Defamation League. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2020. Праверана 30 ліпеня 2021.
  8. Kestenbaum, Sam. Al Jazeera Tweets, Then Deletes, Anti-Semitic 'Greedy Jew' Meme (англ.). The Forward (31 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2021. Праверана 30 ліпеня 2021.
  9. Zannettou, Savvas, Tristan Caulfield, Jeremy Blackburn, Emiliano De Cristofaro, Michael Sirivianos, Gianluca Stringhini, and Guillermo Suarez-Tangil. «On the Origins of Memes by Fringe Web Communities.» arXiv.org, September 22, 2018. https://arxiv.org/abs/1805.12512. (англ.)
  10. Savvas 2019, p. 10.
  11. Zannettou, Savvas; Qu, Yiting; He, Xinlei; Pierson, Shannon; Backes, Michael; Zhang, Yang. [45 On the Evolution of (Hateful) Memes by Means of Multimodal Contrastive Learning] (англ.). Дэлфцкі тэхнічны ўніверсітэт (28 жніўня 2023). Праверана 25 ліпеня 2025.
  • Zannettou, Savvas (November 24, 2019). "A Quantitative Approach to Understanding Online Antisemitism". arXiv:1809.01644 [cs.CY]. (англ.)