Шчэцін
Горад | |||||
Шчэцін | |||||
---|---|---|---|---|---|
польск.: Szczecin | |||||
|
|||||
53°26′17″ пн. ш. 14°32′32″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Ваяводства | Заходнепаморскае | ||||
Павет | Горад на правах павета | ||||
Прэзідэнт горада | Piotr Krzystek | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Першае згадванне | IX стагоддзе | ||||
Ранейшыя назвы | Stettin | ||||
Горад з | 1243 | ||||
Плошча | 300,55 (2013) км² | ||||
Вышыня цэнтра | -0,1 - 131 м | ||||
Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 408,113[1] чалавек (2014) | ||||
Шчыльнасць | 1361 (2013)[2] чал./км² | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | +48 +48 91 | ||||
Паштовыя індэксы | 70-001 — 71-899 | ||||
Аўтамабільны код | ZS | ||||
TERC | 3262011 | ||||
Іншае | |||||
0977976 | |||||
szczecin.eu/pl (польск.) | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Шчэ́цін[3] (польск.: Szczecin, ням.: Stettin) — горад на правах павета на паўночным захадзе Польшчы з насельніцтвам 408 тыс. чалавек (2014), 7-ы па велічыні горад Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Заходнепаморскага ваяводства. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Шчэцін — Мінск 853 км, да Варшавы — 460 км[4].
Разам з суседнім Свінауйсьце ўтвараюць самы вялікі порт краіны на Балтыйскім моры, цэнтр прамысловасці, у прыватнасці нафтахімічнай і машынабудаўнічай.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Назва Шчэцін мае славянскае паходжанне. Сярэднявечныя пісьмовыя гістарычныя крыніцы адносна нешматлікія і з іх цяжка зрабіць пэўныя высновы. У мінулым існавала меркаванне, што назва горада паходзіць ад шчаціны. Іншыя выводзяць яго ад слова «сцёк» польск.: ściek (бо Одэрскія воды ў гэтым рэгіёне вельмі павольна «сцякаюць» у бок Балтыйскага мора). Больш познія даследаванні вылучылі больш верагодную тэзу, што Шчэцін атрымаў сваю назву ад праслав. формы *ščitъ — «шчыт», і суфікса «-ін», але ў сучаснай польскай мове слова шчыт польск.: tarcza зусім не сугучна з назвай гораду.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 1124 Шчэцін (разам з размешчаным непадалёк Волінам) быў магутнай крэпасцю язычнікаў — памеранскіх славян. Польскі князь Баляслаў III падпарадкаваў Шчэцін і хрысціў яго жыхароў. Неўзабаве горад стаў сталіцай герцагства Памеранія, якое праіснавала больш 500 гадоў. У XVII—XX стст. Шчэцін знаходзіўся ў складзе Прусіі, служыў асноўным марскім портам для Берліна. Пасля 1945 па рашэнні Патсдамскай канферэнцыі горад перайшоў у склад Польшчы. У цяперашні час Шчэцін — буйнейшы порт Польшчы і асноўны порт для Чэхіі.
- Віды Шчэціна
-
Замак паморскіх князёў
-
Камяніца Лойцаў (дзяржаўны мастацкі ліцэй)
-
Каралеўская брама
-
Ратуша
-
Помнік 35-годдзю ПНР (1979)
-
Грунвальдская плошча
-
Офісны будынак судаўладальніцкай кампаніі PAZIM
-
Доўгі мост
-
Кафедральны сабор св. Іакава
-
Шчэцінская верф
-
Помнік Яну Чаканоўскаму.

Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя жыхары і ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Іаган Георг Эміль фон Браўсэ, прускі ваенны дзеяч.
- Ота Фрыдрых фон Гірке, нямецкі правазнаўца
- Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі, беларускі грамадскі і ваенны дзеяч, мемуарыст
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1]
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
- ↑ Напісанне Шчэцін ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.7
- ↑ Адлегласці паміж гарадамі -
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шчэцін
- Szczecin
- Інтэрнэт-партал для жыхароў горада Шчэцін
- Старонка горада Шчэцін