Шымкент
Горад рэспубліканскага значэння | |||
Шымкент | |||
---|---|---|---|
каз.: Шымкент | |||
|
|||
42°18′ пн. ш. 69°36′ у. д.HGЯO | |||
Краіна |
![]() |
||
Акім (пасада)|Акім | Q127018090?[1] | ||
Гісторыя і геаграфія | |||
Заснаваны | XII стагоддзе | ||
Першае згадванне | VI стагоддзе | ||
Ранейшыя назвы | Чымкент, Чарняеў, Неджыкет | ||
Плошча | 347 км² | ||
Вышыня цэнтра | 506 м | ||
Тып клімату | кантынентальны | ||
Часавы пояс | UTC+6 і Азія/Алматы[d][6] | ||
Насельніцтва | |||
Насельніцтва | 1 010 855[2] чалавек | ||
Агламерацыя | 1,8 млн[3] | ||
Нацыянальны склад |
казахі 64,76 % рускія 14,52 % узбекі 13,70 % азербайджанцы 1,86 % татары 1,54 % карэйцы 1,00 % украінцы 0,54 % туркі 0,41 % іншыя 1,68 %[4] |
||
Афіцыйная мова | казахская мова і руская | ||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
Тэлефонны код | +7 +7 7252 | ||
Паштовы індэкс | 160000[5] | ||
Аўтамабільны код | X / Y / 17 | ||
|
|||
shymkent.gov.kz | |||
Паказаць/схаваць карты | |||
Шымкент (каз.: Шымкент) — горад рэспубліканскага значэння ў Казахстане (да 2018 года адміністрацыйны цэнтр Паўднёва-Казахстанскай вобласці). Горад уваходзіць у тройку найбуйнейшых гарадоў Казахстана і з’яўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых і гандлёвых цэнтраў краіны.
Прэзідэнт рэспублікі Нурсултан Назарбаеў адзначыў Шымкент як трэці паводле значнасці горад у краіне[7]. Міжнародная асамблея сталіцаў і буйных гарадоў (МАГ) прызнала Шымкент «Лепшым горадам сярод краін СНД» у 2011 годзе[8].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішчы на тэрыторыі сучаснага Шымкента ўжо існавалі на мяжы XI—XII стагоддзяў. На працягу стагоддзяў Шымкент нярэдка падвяргаўся спусташальным нашэсцям заваёўнікаў. У пачатку XIII стагоддзя праз Сайрамскі аазіс прайшлі ў Маверанахр войскі Чынгісхана, пасля чаго ён стаў часткай уладанняў нашчадкаў заваёўніка. У XIV стагоддзі ў выніку паспяховых ваенных дзеянняў супраць ханаў Ак-Орды і Залатой Арды Цімур уключыў яго ў састаў сваёй дзяржавы. У пачатку XVI стагоддзя Шымкент увайшоў у састаў Казахскага ханства, затым на працягу XVII—XVIII стагоддзяў стаў аб’ектам нашэсцяў джунгарскіх заваёўнікаў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Большую частку насельніцтва горада складаюць казахі (65 %), у той час як сярод нацыянальных меншасцей лідарства маюць рускія (15 %) і узбекі (14 %).
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Шымкент з’яўляецца адным з вядучых прамысловых і эканамічных цэнтраў Казахстана. У горадзе налічваецца 69 прамысловых прадпрыемстваў каляровай металургіі, машынабудавання, хімічнай, нафтаперапрацоўчай і харчовай прамысловасці.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Мікалаевіч Афанасьеў (1911—1970) — беларускі інжынер-будаўнік.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.akorda.kz/ru/o-naznachenii-syzdykbekova-ga-582512
- ↑ Об изменении численности населения Республики Казахстан с начала 2018 года до 1 ноября 2018 года(недаступная спасылка). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2018. Праверана 7 снежня 2018.
- ↑ kazinform. Проект развития агломерации Шымкента обсудили в акимате ЮКО . Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2018. Праверана 24 снежня 2018.
- ↑ Колькасць насельніцтва РК па асобных этнасах Архівавана 16 лістапада 2012.
- ↑ Паштовыя індэксы Казахстана Архівавана 5 сакавіка 2014.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
- ↑ Афіцыйны сайт акімата горада Архівавана 20 лютага 2015.
- ↑ Партал навін Mail.ru са спасылкамі на «Интерфакс-Казахстан» Архівавана 14 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шымкент
- Афіцыйны сайт акамата горада Архівавана 18 жніўня 2008.
- Рэгіянальны партал горада. Бізнес-партал горада Архівавана 16 студзеня 2013.