Шэфердскі ўніверсітэт
| Шэфердскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Shepherd University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Shepherd University |
| Заснаваны | 1871 |
| Студэнты | 3 159[1] і 87[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Шэфердстаўн, Заходняя Вірджынія, ЗША |
| Сайт | shepherd.edu |
Шэфердскі ўніверсітэт (англ.: Shepherd University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Шэфердстаўн у штаце Заходняя Вірджынія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Шэфердскі ўніверсітэт пачаў сваю дзейнасць, калі ў ліпені 1871 года сядзіба акругі Джэферсан была перанесена са свайго часовага месца ў Шэфердстаўне назад у горад Чарльз-Таўн. Жыхары Шэфердстаўна і яго ваколіц вырашылі выкарыстоўваць вызвалены будынак суда ў адукацыйных мэтах. Вучэльня стала чатырохгадовым каледжам для падрыхтоўкі настаўнікаў 1 ліпеня 1930 года, у гэты час установа пачала надаваць ступень бакалаўра мастацтваў. У 1943 годзе каледж атрымаў дазвол на рэалізацыю праграм па гуманітарных навуках, а ў 1950 годзе была дададзена ступень бакалаўра прародазнаўчых навук. Таксама ў 1950 годзе ён быў акрэдытаваны Паўночна-Цэнтральнай асацыяцыяй каледжаў і школ, а ў 1951 годзе ён стаў членам Асацыяцыі амерыканскіх каледжаў. 7 красавіка 2004 года губернатар штата падпісаў закон, які дазваляў каледжу змяніць статус і назву на ўніверсітэт.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук
- Каледж бізнесу
- Каледж медсястрынства, адукацыі і навук аб здароўі
- Каледж прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі
- Школа аспірантуры і прафесійных студый
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 15 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шэфердскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы