Шэфіка Гаспрынская
Шэфіка Гаспрынская | |
| па-крымскататарску: Şefiqa Gasprinskaya, Şefiqa Gaspıralı | |
| Дата нараджэньня | 14 кастрычніка 1886 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 31 жніўня 1975 (88 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | рэдактарка, грамадзкая дзяячка |
| Бацька | Ismail Gaspıralı[d] |
| Маці | Зухра Акчурына[d] |
| Дзеці | Niyazi Kürdemir[d] і Zöhre Gökgöl[d] |
Шэфіка Гаспрынская (па-крымскататарску: Şefiqa Gasprinskaya, Şefiqa Gaspıralı, нар. 14 кастрычніка 1886, Бахчысарай, Таўрычаская губерня, Расейская імпэрыя — 31 жніўня 1975, Стамбул, Турэччына) — лідар крымскататарскага руху «Выканаўчы камітэт мусульманак Крыма» («Кадынлар гюню»), які дзейнічаў у Крыме на пачатку дваццатага стагодзьдзя. Зь яе імем зьвязана ўнікальнае для іслама таго часу зьява, як жаночы мусульманскі рух.
Дачка вядомага крымскататарскага асьветніка, лідара джадыдызму Ісмаіла Гаспрынскага. Жонка аднаго з заснавальнікаў Азэрбайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, Насіб-бэка Усубэкава.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1905 годзе Шэфіка Гаспрынская стала рэдактарам створанага яе бацькам Ісмаілам Гаспрынскім першага ў Крыме мусульманскага жаночага часопіса «Алем-і нісван» («Жаночы сьвет»), дадаткі да газэты «Тэрджыман», якія выходзілі ў сьвет на крымскататарскай мове.
1—11 траўня 1917 года Шэфіка Гаспрынская прымала ўдзел у складзе Крымскай дэлегацыі ў працы I Усерасейскага мусульманскага зьезда ў Маскве. Пазьней яна была абрана дэлегатам i Курултая крымскататарскага народа, які адбыўся ў Бахчысараі 9 сьнежня 1917 года і была прызначана Нацыянальным урадам крымскататарскага народа дырэктарам Сімфэропальскага жаночага пэдагагічнага вучылішча. Імклівым прасоўваньнем крымскіх татараў да вырашэньня жаночага пытаньня ў палітыка-прававой вобласьці стала ўключэньне ў Канстытуцыю абвешчанай Крымскай Народнай Рэспублікі у сьнежні 1917 года пункта аб роўнасьці мужчыны і жанчыны. Але гэтыя пачынаньні не былі ажыцьцёўленыя[1].
Пасьля разгрому Нацыянальнага самакіраваньня крымскататарскага народа яна пакідае Крым і пераязджае ў Баку, дзе арганізуе пэдагагічнае вучылішча.
Пасьля зьвяржэньня Нацыянальнага азэрбайджанскага ўрада, яе муж Насіб-бэк Усубэкаў быў расстраляны і яна эмігравала ў Турэччыну, дзе працавала пасьля загадчыцай сіроцкага дома. У 1930 годзе Шэфіка Гаспрынская заснавала і ўзначаліла ў Стамбуле «Саюз крымскататарскіх жанчын». Акрамя гэтага яна займалася праблемамі крымскататарскіх эмігрантаў і дабрачыннасьцю.
Шэфіка Гаспрынская памерла 31 жніўня 1975 года у Стамбуле і была пахавана на могілках Зінджырлікую[2].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Яна выйшла замуж за Насіб-бэка Усубэкава (Юсіфбэйлі) у 1906 годзе. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся сын Ніязі і дачка Зехра, але ў сувязі з праблемамі ў мужа Шэфіка Гаспрынская пакінула Гянджу (Елізаветпаль) і вярнулася ў Бахчысарай. У Бахчысараі яна заставалася аж да захопу яго бальшавікамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Губернский, Богдан (2016-03-03) «Грешно оставлять их темными, как животных» Архіўная копія ад 2022-10-17 г.
- ^ Хаблемитоглу, Шенгюл, Хаблемитоглу, Наджип Шефика Гаспирали и тюркское женское движение в России (1893—1920) (тур.) = Şefika Gaspiralı ve Rusya'da Türk Kadın Hareketi (1893-1920). — Стамбул: Toplumsal Dönüşüm, 2004. — С. 672. — ISBN 975-6-44880-6
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ганкевич В. Ю. Роль И. Гаспринского и его семьи в развитии народного образования среди крымскотатарских женщин на рубеже XIX—XX веков/ Крым и Россия: неразрывные исторические судьбы и культура. Материалы республиканской научно-общественной конференции. — Симферополь, 1994, стр. 19—21.
- Абдульваапов. Н. Гапринская Шефика / Деятели крымскотатарской культуры (1921—1944): Библиографический словарь. — Симферополь: Доля, 1999, стр. 69.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Шэфіка Гаспрынская — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў