Электракардыяграфія
Выгляд

Электракардыяграфія — методыка рэгістрацыі і даследавання электрычных палёў, якія ўтвараюцца пры працы сэрца. Электракардыяграфія ўяўляе сабой адносна недарагі, але каштоўны метад электрафізіялагічнай інструментальнай дыягностыкі ў кардыялогіі.
Прамым вынікам электракардыяграфіі з’яўляецца атрыманне электракардыяграмы (ЭКГ) — графічнага прадстаўлення рознасці патэнцыялаў, якія ўзнікаюць у выніку працы сэрца і праводзяцца на паверхню цела. На ЭКГ адлюстроўваецца асерадненне ўсіх вектараў патэнцыялаў дзеяння, якія ўзнікаюць у пэўны момант працы сэрца.


У 12-адводным ЭКГ электроды замацоўваюцца ў наступных кропках:
Назва электрода/адвода | Палажэнне электродаў |
---|---|
RA (Right Arm) | На правай руцэ (пазбягаючы вялікіх мышцаў) |
LA (Left Arm) | У тым жа месцы (сіметрычна, на тым жа ўзроўні), дзе i RA, але на левай руцэ |
RL (Right Leg) | На правай назе, па ніжнім канцы медыяльнай ікраножнай мышцы (пазбягаюцы касцяных выступаў) |
LL (Left Leg) | У тым жа месцы (сіметрычна, на тым жа ўзроўні), дзе і RL, але на левай назе |
V1 | Правы край грудзіны, 4 міжрэбер’е |
V2 | Левы край грудзіны, 4 міжрэбер’е |
V3 | На паўшляху паміж адводамі V2 і V4 |
V4 | У месцы верхавіннага штуршка сэрца (звычайна ў пятым міжрэбер’і ў сярэднераменнічнай лініі). Усе наступныя адводы знаходзяцца ў той жа гарызантальнай плоскасці[2], што і V4 |
V5 | Па пярэдняй падпахавай лініі ў гарызантальнай плоскасці з V4 |
V6 | Па сярыдняй падпахавай лініі ў гарызантальнай плоскасці з V4 |
Зноскі
- ↑ RESTING 12-LEAD ECG ELECTRODE PLACEMENT AND ASSOCIATED PROBLEMS (англ.)(недаступная спасылка). DrTanzil. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015.
- ↑ Нягледзячы на тое, што ЭКГ-даследаванне звычайна робіцца ў ляжачым становішчы пацыента, тэрмін «гарызантальная плоскасць» адносіцца да агульнага абследавання, якое праводзіцца стоячы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Электракардыяграфія на Вікісховішчы |
---|