Эль-Баб
Населены пункт | |
Эль-Баб | |
---|---|
араб. الباب | |
36°22′21″ пн. ш. 37°31′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Гісторыя і геаграфія | |
Вышыня цэнтра | 471 м |
Часавы пояс | DAZD, UTC+2 і UTC+03:00 |
Насельніцтва | |
Насельніцтва |
|
Паказаць/схаваць карты | |
Эль-Баб (араб. الباب) — горад у Сірыі, у мухафазе Халеб. З’яўляецца цэнтрам аднайменнага раёна. Эль-Баб знаходзіцца на паўночным ўсходзе ад Халеба (Алепа), мае плошчу каля 30 км². У 2007 годзе насельніцтва горада дасягнула 144 705 чалавек, такім чынам Эль-Баб стаў восьмым па насельніцтве горадам у Сірыі. Большасць гарадскога насельніцтва суніты.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Грамадзянская вайна ў Сірыі
[правіць | правіць зыходнік]Да красавіка 2012 года горад не закранала грамадзянская вайна. 20 красавіка сірыйская армія адкрыла агонь па пратэстоўцах у горадзе, што заахвоціла хвалю незадаволенасці і рэзкае ўзмацненне мясцовай апазіцыі. З сярэдзіны мая па сярэдзіну чэрвеня ў горадзе сфарміравалася каля 15 апазіцыйных груповак. Урадавыя войскі распачалі некалькі нападаў на горад, каля двух месяцаў працягваліся бітвы, і 10 ліпеня 2012 года апазіцыя захапіла апошнюю апору ўрадавых войскаў на тэрыторыі горада.
Апазіцыя, заняўшы Эль-Баб, сур’ёзна ўмацавалася[1][2][3]. Сірыйская свабодная армія завалодала ўсёй тэрыторыяй на паўночны ўсход ад Алепа[4].
У лістападзе 2013 года сіламі Ісламскай дзяржавы апазіцыйныя ўлады былі выцесненыя, і горад перайшоў пад поўны кантроль тэрарыстаў[5].
23 лютага 2017 года Сірыйская свабодная армія (ССА) пры падтрымцы ВС Турцыі зачысціла Эль-Баб ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Holliday, Joseph (September 17, 2012), Campaign for North Syria, September 2012, Institute for the Study of War
- ↑ Al Jazeera speaks to Syria secret police, Al Jazeera, 29 July 2012.
- ↑ Rebels claim victory in Syria’s al-Bab. Al Jazeera English. 2012-07-31
- ↑ McCormick, Ty. Morning Brief: Syrian rebels make gains in Aleppo, Al-Bab Архівавана 3 снежня 2013. // Foreign Policy, 2012-07-31
- ↑ The Islamic State of Iraq and ash-Sham Expands Into Rural Northern Syria Архівавана 5 лютага 2017. Joshualandis.com, 18 July 2013