Перайсці да зместу

Эль-Мансура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Эль-Мансура
араб. المنصورة
31°02′ пн. ш. 31°22′ у. д.HGЯO
Краіна  Егіпет
Гісторыя і геаграфія
Плошча 371 км²
Вышыня цэнтра 15 ± 1 м[1]
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 450 000 чалавек (2008)
dakahliya.gov.eg
Паказаць/схаваць карты
Эль-Мансура (Егіпет)
Эль-Мансура
Эль-Мансура

Эль-Мансу́ра — горад у Егіпце, у дэльце Ніла на ўсходнім боку рукава Дум'ят, прыкладна ў 120 км на паўночны ўсход ад Каіра. Адміністрацыйны цэнтр муфахазы Дакахлія. Насельніцтва 450000 чалавек. На супрацьлеглым беразе Ніла размешчаны горад Тальха, разам з якім яны ўтвараюць метраполію. Адміністрацыйна Эль-Мансура падзелена на 2 буйныя раёны: Заходняя Мансура і Усходняя Мансура.

Цэнтр гандлю бавоўнай, рысам і інш. Развіты бавоўнаачышчальная, маслабойная, рысаачышчальная, тэкстыльная прамысловасці[2].

Зноскі

  1. http://www.geonames.org/360761/
  2. Эль-Мансура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).