Эманюэль (фільм)
| Эманюэль | |
| па-француску: Emmanuelle | |
| Жанр | эратычнае кіно, драматычны фільм, сэксплюатацыйны фільм і мяккая парнаграфія |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Сцэнарыст | Жан-Люі Рышар і Эманюэль Арсан |
| Заснаваны на | Эманюэль (кніга) |
| Прадусар | Іў Русэ-Руар |
| У ролях | |
| Кампазытар | |
| Апэратар | |
| Мантаж | Claudine Bouché[d] |
| Распаўсюд | Columbia Pictures[d] і Parafrance[d] |
| Дата выхаду | 26 чэрвеня 1974[5], 20 верасьня 1974[5], 3 кастрычніка 1974[5], 25 кастрычніка 1974[5], 15 лістапада 1974[5], 15 лістапада 1974[5], 3 сьнежня 1974[5], 21 сьнежня 1974[5], 20 студзеня 1975[5], 19 лютага 1975[5], 17 красавіка 1975[5], 5 студзеня 1978[5], 24 жніўня 1978[5], 12 траўня 1980[5], 26 верасьня 1985[5] і 27 жніўня 1994[5] |
| Працягласьць | 90 хвіліна |
| Краіна | |
| Мова | француская мова |
| Бюджэт | 500 000 $ |
| Наступны | Эманюэль 2 |
| Старонка на IMDb | |
«Эманюэ́ль» (па-француску: Emmanuelle) — француская парнаграфічная карціна, зьнятая ў 1974 годзе рэжысэрам Жустам Жакэнам, экранізацыя твора Эманюэль Арсан «Эманюэль».
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм апісвае пахатлівыя прыгоды галоўнай гераіні — прыгожай маладой францускі Эманюэль. Яна разам з мужам Жанам, работнікам пасольства, жыве ў Бангкоку. Увесь дыпляматычны корпус зьнемагае ад нуды, і таму ў ім пануюць вельмі распусныя норавы. Жан, які некалькі старэйшы за Эманюэль, ня толькі не забараняе ёй выпадковыя палавыя сувязі, але і ўсяляк заахвочвае іх, лічачы, што яны спрыяюць большай разьняволенасьці Эманюэль у ложку.
За вельмі кароткі час Эманюэль пасьпявае выпрабаваць тое, што ніколі да гэтага не спрабавала: выпадковыя сувязі зь першым сустрэчным, лязьбійскае каханьне і гэтак далей.
Неўзабаве за «выхаваньне» Эманюэль бярэцца ўжо немалады мужчына — Марыё. Сувязь зь ім вельмі моцна паўплывала на стаўленьне Эманюэль да плоцкага каханьня. Марыё выкладае сваю філясофію эротыкі, па якой сапраўдная свабода прыходзіць толькі тады, калі плоцкае каханьне аддзеленае ад пачуцьцяў. Ён прапануе ўзяць Эманюэль у падарожжа, якое пакажа гэта. Разам яны апускаюцца ў закуткі Бангкоку. Гісторыя заканчваецца тым, што Эманюэль сядзіць перад люстэркам і наносіць макіяж, спадзеючыся, што, прытрымліваючыся інструкцыям Марыё, яна дасягне больш высокіх узроўняў задавальненьня, якія ён абяцаў.
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сыльвія Крыстэль — Эманюэль Гацье
- Ален Кюні — Марыё
- Марыка Грын — Бі
- Даніэль Саркі — Жан Гацье
- Жана Калетэн — Арыяна
- Крысьцін Буасон — Мары-Анж, суседка Эманюэль і Жана
Значнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм «Эманюэль» належыць да клясыкі эўрапейскага і сусьветнага парнаграфічнага кіно[6]. Карціна мае вялікае значэньне для гісторыі кінэматографа, бо задала тон наступным фільмам гэтага жанру.
Фільм хвалілі больш за год, у кожным кінатэатры ён ішоў па некалькі гадоў. Зрэшты, нягледзячы на такую славу, фільм быў забаронены тагачасным прэзыдэнтам Францыі Жоржам Пампіду. Толькі з прыходам да ўлады яго пераемніка, Валеры Жыскар д’Эстэна (яго палюбоўніцай была выканаўца галоўнай ролі Сыльвія Крыстэль), карціна выйшла ў пракат. У ЗША Асацыяцыя кантролю за выкананьнем правілаў вытворчасьці кінапрадукцыі прысудзіла фільму код «X», што дазваляла паказваць яго толькі ў асобных і малых кінатэатрах.
Працягласьць фільма складае 105 хвілін.
Песьня са стужкі, напісаная П’ерам Башле (у суаўтарстве з Эрвэ Руа), стала сусьветным гітом.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г http://stopklatka.pl/film/emmanuelle-1974
- ^ http://www.imdb.com/title/tt0071464/
- ^ а б в г д е ё ж з і http://www.ofdb.de/film/7837,Emanuela
- ^ а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=666.html
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п https://www.imdb.com/title/tt0071464/releaseinfo
- ^ Emmanuelle
- Парнаграфія ў Францыі
- Фільмы 1974 году
- Францускія фільмы
- Францускія фільмы 1974 году
- Францускія парнаграфічныя фільмы
- Эратычныя фільмы
- Эратычныя фільмы 1974 году
- Францускія эратычныя фільмы
- Драматычныя фільмы
- Драматычныя фільмы 1974 году
- Фільмы-драмы Францыі
- Францускія фільмы з эротыкай і драмай
- Фільмы на францускай мове