Эма Ільінічна Чудзіноўскіх
Эма Ільінічна Чудзіноўскіх | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 мая 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1970 (33 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, медыявіст |
Навуковая сфера | гісторыя і гісторыя Балкан[d] |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Mikhail Syuzyumov[d] |
Вядомыя вучні | Ігар Дзянісавіч Іванцаў |
Эма Ільінічна Чудзіноўскіх (руск.: Эмма Ильинична Чудиновских; 16 мая 1936 — 19 красавіка 1970) — савецкі гісторык, медыевіст. Вядучая спецыялістка па гісторыі сярэднявечных Балкан. У сваёй фундаментальнай працы па гісторыі гарадоў Далмацыі раскрыла ўплыў гандлю на станаўленне і развіццё горадабудаўніцтва ў паўднёвых славян. Прадстаўніца Уральскай школы візантыстыкі. Першай у працы па вывучэнні гісторыі паўднёвых славян выкарыстоўвала грэчаскія партуланы .
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 16 мая 1936 года ў горадзе Свярдлоўску. З 1953 па 1958 вучылася на гістарычным факультэце Уральскага ўніверсітэта. З 1958 па 1960 працавала асістэнтам на кафедры ўсеагульнай гісторыі Уральскага ўніверсітэта. З 1960 па 1963 вучылася на аспірантуры пры кафедры ўсеагульнай гісторыі таго ж універсітэта[1]. Адначасова працавала на кафедры ўсеагульнай гісторыі Уральскага ўніверсітэта да 1965 года, выкладала гісторыю сярэдніх вякоў і лацінскую мову.
У 1967 годзе пад навуковым кіраўніцтвам М. Я. Сюзюмава абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Гандаль далматыйскіх гарадоў з Цэнтральным і Усходнім Міжземнамор’ем у канцы XIII — першай палове XV ст. Па матэрыялах Трагіра, Дуброўніка, Котара»[2]. Навізна працы заключалася ў тым, што ўпершыню ў савецкай гістарыяграфіі для даследавання былі выкарыстаны грэчаскія партуланы.
З верасня 1965 года працавала ў Станіслаўскім педагагічным інстытуце, з 1968 года — дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі гісторыка-педагагічнага факультэта інстытута.
Памерла 19 красавіка 1970 года ў Івана-Франкоўску, пахаваная на гарадскіх «Кіеўскіх» могілках.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Мельничук Я. С. (1970). Эмма Ильинична Чудиновских (PDF). Советское славяноведение(руск.) (6): 123.
- ↑ Чудиновских, Э. И. Торговля далматинских городов с Центральным и Восточным Средиземноморьем в конце XIII — первой половине XV вв. : По материалам Трогира, Дубровника, Котора : дисс. … канд. ист. наук : 07.00.00. — Свердловск, 1967. (руск.)