Эмілі Дэшанэль
Эмілі Дэшанэль | |
| Дата нараджэньня | 11 кастрычніка 1976[1][2] (49 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | акторка, кінаакторка, тэлеактор, кінапрадусарка, тэлепрадусар, акторка агучваньня, тэлерэжысэрка |
| Бацька | Калеб Дэшанэль[d] |
| Маці | Мэры Джо Дэшанэль[d] |
| IMDb | ID nm0221043 |
Эмілі Эрын Дэшанэль (па-ангельску: Emily Erin Deschanel; 11 кастрычніка 1976 году) — амэрыканская акторка, рэжысэр і прадусар. Найбольш вядомая роляй доктаркі Тэмпэранс Брэнан ў крымінальным сэрыяле «Косткі», які выходзіў на тэлеэкраны з 2005 па 2017 гады.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сям’і кінапрадусара Калеба Дэшанэля і акторкі Мэры Джо Дэшанэль. Ейная малодшая сястра Зоі таксама зьяўляецца акторкай. Эмілі скончыла Бостанскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «тэатральнае мастацтва», атрымаўшы ступень бакаляўра[3]. У 2005 годзе Дэшанэль пачала здымацца ў ролі доктара Тэрэнс Брэнан разам з Дэйвідам Барэанасам, які выконваў ролю агента ФБР Сылі Бута, у крымінальным сэрыяле «Косткі» кампаніі Fox. Было створана 12 сэзонаў тэлесэрыялу, а здымкі праходзілі з 13 верасьня 2005 году па 28 сакавіка 2017 году. Пачынаючы з трэцяга сэзону, Дэшанэль і Барэанас працавалі яшчэ і ў якасьці са-прадусараў сэрыялу, а з чацьвёртага сэзону сталіся паўнавартаснымі прадусарамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Emily Deschanel // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ Emily Deschanel // GeneaStar
- ^ Emily Deschanel. TV.com.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эмілі Дэшанэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Эмілі Дэшанэль (анг.) на сайце IMDb