Перайсці да зместу

Энтэрабактэрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Энтэрабактэрыі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Enterobacteriaceae (ex Rahn 1937) Ewing et al., 1980


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  245
NCBI  543
EOL  3214

Энтэрабактэрыі (Enterobacteriaceae) — вялікае сямейства бактэрый, уключае такія вядомыя патагены як сальманела, кішачная палачка, чумная палачка і іншыя. Па форме — бацылы (палачкападобныя) даўжынёй 1-5 мкм. Як і іншыя пратэабактэрыі, яны грамадмоўныя.

Рухомыя (перытрыхі) або нерухомыя. Добра растуць на простым пажыўным асяроддзі.

Ключавыя для чалавека роды Escherichia, Salmonella, Shigella, Yersinia, Klebsiella, Proteus, Morganella, Providencia, Citrobacter, Enterobacter.

Факультатыўныя анаэробы, ферментуюць глюкозу, каталаза дадатныя. Ва ўсіх няма цытахромаксідазы, аднаўляюць нітраты ў нітрыты.