Можа мець розную форму: як распасцёрты мнагалетнік на ўзбярэжжы, прамая шматгадовая расліна ў далінах, аднагадовая расліна. У шматгадовых формаў развіваецца магутны корань. Лісце блакітна-зялёнае, глыбока-рассечанае. Буйныя чашападобныя кветкі маюць 4 пялёсткі 2,5-5 см даўжынёй, кветкі адзінкавыя або ў невялікіх групах. Колеры вар’іруюцца ад аранжавага ўнутры да залатога або жоўтага на краі.
Лісце ядомае пасля прыгатавання. Насенне таксама ўжываюць у ежу. Расліна змяшчае некаторыя атрутныя рэчывы, таму ўжываць у ежу яе не зусім бяспечна[1].
Вырошчваюць як дэкаратыўную расліну, мае культурныя сарты.
Расліна з’яўляецца афіцыйнай кветкай штата Каліфорнія. 6 красавіка адзначаецца як Дзень каліфарнійскага маку.